Прэс-сакратар польскага епіскапата: «Касцёл Беларусі — не забыты»

«Калі хрысціяне церпяць, за іх варта маліцца, а калі патрабуюць матэрыяльнай падтрымкі, то падтрымліваць матэрыяльна», — адказаў кс. Лешэк Гэнсяк на пытанне Белсату пра стаўленне польскага Касцёлу да рэпрэсіяў супраць святароў і вернікаў ў Беларусі.
У Польшчы ў 16-ы раз праходзіць Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам. Падчас прэсавай канферэнцыі, дырэктар польскай секцыі Папскай асацыяцыі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» ксёндз Ян Вітольд Жэлязны сказаў таксама, што «ведае пра сітуацыю ў Беларусі, у прыватнасці, пра тое што дзеецца, прыкладам, ў Віцебскай дыяцэзіі».
«Мусім дзейнічаць у тых варунках, якія маем. Але усякае магчымае падтрыманне ў існай сітуацыі ёсць», — запэўніў са свайго боку кс. Гэнсяк.