Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Праваслаўны тэолаг Наталля Гарковіч: Царква — гэта не толькі іерархія

Тэолаг, праваахоўніца, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч дала каментар Белсату з нагоды слоў мітрапаліта Веніяміна, які параўнаў лукашэнкаўскую канстытуцыю з Евангеллем.

«Па-першае, канстытуцыя — гэта дакумент, які абмяжоўвае абсалютную ўладу. Важна быць не толькі легітымным, але таксама падпарадкоўвацца канстытуцыі. Па-другое — вырываючы з кантэкста, можна сказаць што заўгодна, і ўсе біблійныя падзеі адбываліся ва ўмовах іншай арганізацыі грамадстваў і дзяржаў. Канешне, калі казаць пра канстытуцыю ўвогуле, то можна сказаць, што яна была сфармуляваная ў прынцыпе хрысціянскай цывілізацыяй, з павагай да чалавека, ідэй роўнасці і гэтак далей», — адзначыла Гарковіч.

Таксама яна нагадала: «Калі мы кажам пра царкву, то не заўсёды гэта абазначае толькі іерархію. Мы бачым, што адбывалася і адбываецца інструменталізацыя царквы. Але, тым не менш, і ў савецкі час, і ў розныя часы царква, уласна людзі, супраціўляліся. Яны падвяргаліся рэпрэсіям. Відавочна, што царква як інстытуцыя не мусіць падтрымліваць дзяржаўныя наратывы. Іншая справа — ці хоча яна несці выдаткі з таго, што дыстанцуецца ад наратываў дзяржавы».

Як зазначыла прадстаўніца «Хрысціянскай візіі», пасля падзей 2020-2022 гадоў частка беларускіх праваслаўных вернікаў «знаходзіць сябе ў іншых канфесіях, а частка людзей у прынцыпе не наведвае афіцыйную царкву, далучаецца анлайн да пэўных набажэнстваў. Жыве хрысціянскім жыццём, не прывязваючыся да нейкіх інстытуцый. Таксама гэта выхад, але насамрэч у Беларусі вельмі сумная сітуацыя. У мяне ёсць сябры, якія не ходзяць у царкву з прычын ужо відавочных. Хаця гэта шчырыя вернікі, ім няма куды ісці з праваслаўнай царквы, у іх такая ідэнтычнасць».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава