Праваслаўны іерарх і пробашч каталіцкай катэдры ў Гродне заклікалі вернікаў прыйсці на выбары
На нядзельнай Літургіі ў дзень выбараў арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній Даронін і ксёндз-канонік Ян Кучынскі, пробашч гродзенскай парафіі святога Францішка Ксаверыя звярнуліся да паствы з заклікам прыйсці на выбары.
«За каго галасаваць, гэты ўжо кожны з нас павінен вырашыць сам. Але трэба пайсці і прагаласаваць, каб аддаць свой голас за таго кандыдата, якога я бачу на месцы. Таму захвочваем не адкладаць на вечар, кто можа выканаць свой грамадзянскі і таксама хрысціянскі абавязак»,
— падкрэсліў ксёндз Ян Кучынскі.
Сёлетняя перадвыбарчая кампанія моцна закранула духавенства Гарадзеншчыны. Удзельнікамі стварэння прапагандысцкіх матэрыялаў часцей за ўсё былі святары і іерархі менавіта адсюль. Магчыма, гэта звязана з тым, што акрамя сталіцы больш за ўсё галасоў у падтрымку Святланы Ціханоўскай на выбарах у 2020 годзе аддалі жыхары Гродзенскай вобласці.