Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пра што казалі біскупы падчас будслаўскіх урачыстасцяў

Пра што казалі біскупы падчас будслаўскіх урачыстасцяў

Пра што казалі біскупы падчас будслаўскіх урачыстасцяў

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці шмат падбадзёрваў і акцэнтаваў на “беларускасці” католікаў у краіне. Біскуп Алег Буткевіч быў асцярожны ў выказваннях, але трапны. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі традыцыйна пералічваў прадстаўнікоў улады, якім хацеў падзякаваць.

З 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Бусдлаўскай адбыліся штогадовыя ўрачыстасці, сёлета прымеркаваныя да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза. Галоўным госцем стаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Папа Францішак прызначыў яго сваім Спецыяльным пасланнікам на будслаўскіх урачыстасцях.

Вітаючы пілігрымаў, іерарх адзначыў, што мясцовыя католікі вядомыя тым, што размаўляюць па-беларуску, і папрасіў перакладчыка тлумачыць ягонае пасланне на беларускую мову. “Вы надзвычай прыгожы народ! Папа Францішак ведае гісторыю вашага народа; усё, што вам давялося перажыць, усе вашыя цяжары, і хоча сказаць вам: «Я з вамі! »“ — падкрэсліў папскі пасланнік.

 Арцыбіскуп папрасіў таксама прывітаць воплескамі тых, хто знаходзіцца далёка, і ўзнесці ў іх інтэнцыі малітвы. Разам з тым іерарх падкрэсліў, што “пілігірымаваць — гэта значыць быць з народам, быць салідарным”.

Іерарх адзначыў, што хоць беларускі народ і спазнае няшчасці і разгубленасць, але з’яўляецца моцным, і калі будзе звяртацца  да Маці Божай Будслаўскай, абавязкова будзе выслуханы.“Кожны з вас недатыкальны і важны ў вачах Бога, мае бязмерную годнасць, якую ніхто і нішто не зможа разбурыць”, — падсумаваў арцыбіскуп Гуджэроцці.

Біскуп Буткевіч у сваю чаргу заўважыў, што “народ трымаецца толькі тады, калі захоўвае духоўныя каштоўнасці” і заклікаў не чакаць іншага папярэджання, калі ўжо і так “напружанасць у свеце не знікае, і нават у нас войска прыводзяцца ў баявую гатоўнасць”. Юбілей каранацыі цудадзейнага абраза іерарх пажадаў усім выкарыстаць як штуршок да адновы.

Арцыбіскуп Станеўскі акрамя ўладаў падзякаваў таксама вернікам мінскай парафіяльнай супольнасці Сымона і Алены за перадачу Папе Рымскаму копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, не ўзгадваючы аднак складаную сітуацыю вакол Чырвонага касцёла.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава