Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква кананізавала Катынскіх мучанікаў. Сярод іх — беларусы

Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква кананізавала Катынскіх мучанікаў. Сярод іх — беларусы

Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква кананізавала Катынскіх мучанікаў. Сярод іх — беларусы

Два дні таму, 18 сакавіка 2025, падчас сесіі Сабора епіскапаў Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, на якой прысутнічалі ўсе яе епіскапы, прыняла рашэнне аб кананізацыі ахвяраў катыньскай трагедыі.

У пастанове Сабору епіскапаў сказана пра тое, Хрыстова Царква заўсёды перажывае выпрабаванні і пераслед, а кожная кропля мучаніцкай крыві становіцца падмуркам новага царкоўнага жыцця:

“Праваслаўная Царква ў Польшчы перажывала гэтыя выпрабаванні на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Таму наша пакаленне схіляе галовы перад іх мучаніцтвам і абвяшчае іх святымі. У гісторыі мы зрабілі многае ў гэтым накірунку: гэта мучанікі часу Берасцейскай уніі, Першай і Другой сусветнай вайны і розных перасяленняў вернікаў нашай Царквы….
…даследуючы матэрыялы, звязаныя з жыццём і смерцю нашых Братоў і Сясцёр, якія загінулі ў Катыні і іншых месцах смерці, а таксама падчас перасяленнядалучае да ліку святых і ўпісвае ў дыптых Святых Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы:

• Святара пратапрэзбітэра палкоўніка Сымона Фядоранкі (Szymon Fedorenko),
• Святара протаярэя маёра Віктара Раманоўскага (Wiktor Romanowski),
• Святара пратаярэя маёра Уладзіміра Ахаба (Włodzimierz Ochab),
• духоўных і свецкіх асоб, чые імёны вядомыя і невядомыя, але вядомыя Ўсемагутнаму Богу.

Урачыстасці кананізацыі Катынскіх мучанікаў адбудуцца 17 верасня 2025 года, і гэты дзень усталёўваецца днём іх малітоўнай памяці.”

Праваслаўны гісторык, выкладчык Варшаўскага універсітэта, Віталь Міхальчук у сваім Facebook піша пра канкнізаваных мучанікаў:

Загінулы ў Катыні Шымон Фядоранка, галоўны капелан Польскіх узброеных сіл, які, нягледзячы на ​​прапановы Масквы і Маскоўскага Патрыярхату, не пакінуў сваіх жаўнераў і паплечнікаў, паміраючы разам з імі, таксама святар Віктар Раманоўскі – малады капелан Войска Польскага, выпускнік праваслаўнага багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, свядомы беларус, святар. Пра загінуўшага ў Асташкаве духоўніка з Хелмшчыны Ўладзімера Охаба можна прачытаць у выдатнай кнізе праф. Ежы Гжыбоўскі “W kraju i za granicą. Kapelani wojskowi wyznania prawosławnego w armii II RP i Polskich Siłach Zbrojnych na Zachodzie /2021/”

Адметна, што гэта трагічны дзень для польскай гісторыі, калі савецкія войскі са згоды гітлераўскай Нямеччыны перайшлі польскую мяжу і пачалі акупацыю Заходняй Беларусі і Украіны пасля пачатку 1 верасня 1939 года Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Савецкі Саюз пачаў рэпрэсіі супраць польскай інтэлігенцыі, дзяржслужачых і духавенства на акупаваных тэрыторыях. Гэтая дата таксама сімвалізуе пачатак масавых дэпартацый, катаванняў і знішчэння вернікаў.

У гэтым годзе ПАПЦ святкуе 100-годдзе сваёй аўтакефаліі. Хаця ў вышэйзгаданай пастанове не прапісана, хто з’яўляецца катамі і забойцамі, падобны крок сведчыць пра паступовае ўбудоўванне ПАПЦ у патрыятычную палітру сучаснай Польшчы і аддалення ад прамаскоўскіх наратываў. Гэтае рашэнне Сабору ПАПЦ з’яўляецца не толькі гістарычнай падзеяй, але зваротам да шанавання памяці продкаў, загінуўшых за веру.

Для беларусаў гэта таксама важная падзея — сярод загінулых праваслаўных салдат і афіцэраў Польскага войска многія былі беларусамі, якія лёсамі зменлівага 20 стагоддзя аказаліся грамадзянамі міжваеннай Польшчы.

Святыя мучанікі, маліцеся за нас, каб кроў нявінных людзей не лілася ў нашыя дні.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава