«Перарабіць мячы на аралы»


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Лістапад у Нямеччыне быў адзначаны шматлікімі экуменічнымі малітвамі ў рамах дэкады міру. Гэтай традыцыі больш за 40 гадоў. З 7 па 17 лістапада пад дэвізам «Перарабіць мячы на аралы» (гл. Стары Запавет, Міхей 4:3) маліліся разам прадстаўнікі і прадстаўніцы шэрагу пратэстанцкіх дэнамінацый, католікі і праваслаўныя.

Важным складнікам набажэнстваў сталі гісторыі канкрэтных людзей, якія сёння перажываюць несправядлівасць, пераслед або вайну.
Парафія царквы святога Мікалая ў Марктлеутэне (Баварыя) надала асаблівую ўвагу Беларусі. Пробашч парафіі Ральф Хаска распавёў пра ахвяр пераследу — у прыватнасці, 17-гадовага Цімура Міцкевіча, які быў арыштаваны за ўдзел у мірнай дэманстрацыі, прайшоў праз збіццё і катаванні. Зараз Цімур за мяжой. Ён і яго 8 братоў і сясцёр — сіроты: сэрца іх маці не вытрымала выпрабаванняў.
Ральф Хаска падкрэсліў, што Цімур Міцкевіч — толькі адзін са шматлікіх беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій. Звыш 900 грамадзян Беларусі — палітычныя вязні, нагадаў святар.
Фота і аповед: Жанна Кромэр