Пастара з Хойніцкага раёна прызналі палітвязнем

19 траўня 2025 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволеным евангельскага пастара Алега Лойку з вёскі Небытаў Хойніцкага раёна.
Яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі краіны.
48-гадовы пастар шмат гадоў служыў у мясцовай царкве хрысціян веры евангельскай і займаўся рэабілітацыяй залежных у межах хрысціянскай місіі «Вяртанне». У дзясятках дзяржаўных СМІ пра яго пісалі як пра прыклад духоўнага і сацыяльнага служэння.
У студзені 2024 года Алега ўжо арыштоўвалі на 10 сутак — за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер ягоная гісторыя атрымала крымінальны працяг.