Папа Рымскі нагадаў, што свабода друку спрыяе агульнаму дабру
Папа Леў XIV накіраваў ліст да рэдакцыі газеты La Repubblica, якая 14 студзеня адзначыла 50-годдзе. У сваім віншаванні Пантыфік пажадаў юбілярам «будаваць свабодную і адкрытую на дыялог камунікацыю, натхнёную пошукам праўды…».
«Гэта сэнс свабоды друку: нягледзячы на разнастайнасць меркаванняў, пунктаў гледжання і культур, заўсёды дзейнічаць празрыста, карэктна і даваць магчымасць для дыялогу, які, калі не з’яўляецца варожым, спрыяе агульнаму дабру і адзінству чалавечай сям’і. Дыялог такім чынам пераважае над канфліктам і будуе мір»,
— падкрэсліў Папа ў лісце да працаўнікоў аднаго з найбуйнейшых італьянскіх выданняў.
Фота: La Repubblica







