Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папа Леў XIV атрымаў ад Касцёла ў Беларусі запрашэнне наведаць нашу краіну

Папа Леў XIV атрымаў ад Касцёла ў Беларусі запрашэнне наведаць нашу краіну

Папа Леў XIV атрымаў ад Касцёла ў Беларусі запрашэнне наведаць нашу краіну

21 мая адбылася першая агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапата: мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Запрашэнне наведаць Беларусь Пантыфік атрымаў падчас кароткай асабістай сустрэчы.

«Беларускі народ будуе сваю будучыню на моцным фундаменце хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцяў і, перажываючы 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, — на супакоі, згодзе і міры», — распавёў Святому Айцу арцыбіскуп Станеўскі.

Як перадаў арцыпастыр, Папа Леў XIV удзяліў пантыфікальнае благаслаўленне «для ўсіх людзей добрай волі, якія жывуць у Беларусі, якія, перажываючы Год добраўпарадкавання, будуюць дабрабыт сваёй краіны, каб гэта ім удавалася з Божай дапамогай і папскім благаслаўленнем».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава