Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»

Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»

Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»

Таксама кіраўнік каталіцкай Царквы сказаў, што «вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга закрываць дзверы для перагавораў, што трэба трымаць іх адкрытымі».

Развагі пантыфіка прагучалі ў адказ на пытанне беларускага біскупа Андрэя Зноскі, які знаходзіцца цяпер у Рыме на курсе для новапрызначаных біскупаў. Падчас аўдыенцыі беларускі іерарх запытаўся:

«Ваша Святасць! Маё імя Андрэй Зноска, я біскуп з Беларусі, невялікай краіны, якая мяжуе і з Расіяй, і з Украінай. Я быў пасвячаны толькі тыдзень таму і прашу вашай парады. Мы не можам і не хочам памяняць нашых суседзяў: яны такія, якія ёсць. Што мы павінны рабіць, каб вайна паміж нашымі суседзямі спынілася?»

Дыялог паміж папам і беларускім быў апублікаваны на catholic.by імаверна са словаў уласна біскупа Зноскі. Папа Францішак дадаў, што толькі будучы гатовымі слухаць і чуць адны другіх можна дайсці да добрых вынікаў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава