Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па просьбе Румака ў касцёлах Беларусі «ўшаноўваюць памяць загінуўшых у войнах», а Мітрапаліта Станеўскага не было на ўскладанні кветак

Па просьбе Румака ў касцёлах Беларусі «ўшаноўваюць памяць загінуўшых у войнах», а Мітрапаліта Станеўскага не было на ўскладанні кветак

Па просьбе Румака ў касцёлах Беларусі «ўшаноўваюць памяць загінуўшых у войнах», а Мітрапаліта Станеўскага не было на ўскладанні кветак

У рыма-каталіцкіх парафіях Беларусі 9 траўня «ушаноўваюць памяць загінуўшых у войнах». Гэта адбываецца «па просьбе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака». Пра такую дэталь стала вядома з паведамлення парафіі ў Гудагаі, дзе а 12:00 прагучалі званы, а ўвечары падчас святой Імшы тут памоляцца ў інтэнцыях «супакою і міру ва ўсім свеце».

У Гудагаі адзначылі, што па просьбе Румака і «па благаслаўленні біскупа Уладзіміра Гуляя, парафіі Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца да ўшанавання памяці загінуўшых у войнах». 

Відавочна, тое ж тычыцца і іншых дыяцэзій Беларусі. Напрыклад, у мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца Імша «ў інтэнцыі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны», якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У гэты дзень у касцёлах архідыяцэзіі таксама прагучалі званы а 12.00, якія «заахвоцілі вернікаў да малітвы ў інтэнцыі загінуўшых падчас войнаў і узброеных канфліктаў». 

Звычайна ў гэты час у касцёлах штодня б’юць званы, каб запрасіць да малітвы «Анёл Панскі», якая можа быць ахвяравана за памерлых.

Напярэдадні некаторыя святары ўдзельнічалі ва ўрачыстым ускладанні кветак да мемарыялаў разам з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і сілавікамі. Напрыклад – у Варнянах.

Таксама аб сумеснай акцыі з прадстаўнікамі рэлігій і канфесій па ўскладанні кветак да Вечнага агню паведамляўапарат Упаўнаважанага Румака. Адметна, што сёлета на гэтай акцыі не было арцыбіскупа Станеўскага – замест яго кветкі ўскладаў ксёндз Франц Рудзь, на сутане якога была бутаньерка.

Акцыя прайшла 7 траўня, і вядома, што ў гэты дзень арцыбіскуп Станеўскі прысутнічаў на іншым важным мерапрыемстве – святой Імшы з нагоды 30-годдзя смерці ксяндза Станіслава Кучынскага. Ён пахаваны ў Альковічах, таму мерапрыемства адбывалася тут – у парафіі, пробашч якой, ксёндз Анатоль Парахневіч, знаходзіцца ў зняволенні.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост