“Новае Жыцьцё” сьвяткуе Пасху на вуліцы
У велікодную нядзелю поўнаевангельская царква “Новае Жыцьцё” сёмы раз сабралася на малітву каля захопленага будынку. Да вулічнага велікоднага служэньня далучыўся Вольны Хор і выканаў беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”.







