Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Не сустрэў ніводнага біскупа, які б не ведаў пра Беларусь». Новы біскуп Пінскай дыяцэзыі распавёў, што у Ватыкане памятаюць пра Беларусь

«Не сустрэў ніводнага біскупа, які б не ведаў пра Беларусь». Новы біскуп Пінскай дыяцэзыі распавёў, што у Ватыкане памятаюць пра Беларусь

«Не сустрэў ніводнага біскупа, які б не ведаў пра Беларусь». Новы біскуп Пінскай дыяцэзыі распавёў, што у Ватыкане памятаюць пра Беларусь

Нядаўна прызначаны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска быў ў верасні мінулага года ў Рыме на курсах для біскупаў. Пра ўражанні з навучання ён падзяліўся для «Каталіцкага Весніка». 

Калі ён распавядаў пра сябе як пастара з Беларусі і стаў тлумачыць, што гэта за краіна, то Папа Францыск «са смехам перабіў і сказаў, што выдатна ведае Беларусь і памятае, што ў гэтым годзе прызначыў сюды двух біскупаў».

На пытанне, як зрабіць так, каб суседзі Беларусі не ваявалі між сабой, пантыфік выказаўся:

«Вы там, у Беларусі, добра ведаеце, што, каб слухаць і чуць адных і іншых, нельга зачыняць дзверы, трэба трымаць іх адчыненымі. Старайцеся не зачыняць дзверы, тады можна гаварыць і дамаўляцца пра нешта. А вы, вернікі, не забывайцеся пра сілу малітвы: трэба маліцца за мір.»

Як высветлілася, пра Беларусь ведалі многія ўдзельнікі курсаў. Зноска падкрэсліў:

«Я не сустрэў ніводнага біскупа, які б не ведаў пра Беларусь, не чуў назвы нашай краіны і не ведаў, дзе яна знаходзіцца.»

Душпастары дзяліліся між сабой парадамі пра падтрымку касцёлаў у складаных палітычных і сацыяльных умовах: 

«Адны гаварылі пра складаныя палітычныя ўмовы, іншыя – пра значны адыход грамадства ад веры, пра старэнне і недахоп святароў, пра хвалю мігрантаў. Тут жа знаходзіўся біскуп з процілеглага на глобусе кутка Зямлі і казаў, што, маўляў, хіба гэта ў вас праблема з мігрантамі? Гэта ў нас праблема з мігрантамі і расказваў сваё.»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава