«Наша Ніва»: Шматдзетнага верніка з Мінска ўнеслі яшчэ і ў спіс «тэрарыстаў»

38-гадовы Яўген Кудзін, вернік евангельскай царквы «Благадаць» і бацька траіх малалетніх дзяцей, уключаны КДБ у спіс так званых «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта адбылося пасля чарговага абнаўлення спісу 13 чэрвеня.
Яго нядаўна асудзілі па арт. 361 КК (ч. 3) — «заклікі да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы». Прысуд мог прадугледжваць да 12 гадоў калоніі, але Кудзіна прызналі вінаватым і пакінулі на волі.
Мужчына выхоўвае трох сыноў, жонка памерла два гады таму. Прысуд і трапленне ў спіс «тэрарыстаў» сталі для сям’і новым ударам: цяпер Яўгену забаронена карыстацца безнаяўнымі аплатамі, купляць і прадаваць маёмасць, аформіць сім-карту ці нават аплаціць камуналку.