Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Над беларускім святаром Генрыхам Акалатовічам узяў шэфства латвійскі дэпутат

Над беларускім святаром Генрыхам Акалатовічам узяў шэфства латвійскі дэпутат

Над беларускім святаром Генрыхам Акалатовічам узяў шэфства латвійскі дэпутат

Дэпутат Сейма Латвіі Юргіс Клоціньш, прадстаўнік Нацыянальнага аб’яднання, далучыўся да міжнароднай кампаніі #WeStandBYyou і абвясціў пра шэфства над асуджаным у Беларусі святаром Генрыхам Акалатовічам.

У сваёй заяве Клоціньш адзначыў:

«Святар Генрых Акалатовіч адстойвае гэтыя правы ў Беларусі, кіраванай аўтарытарным рэжымам. Я ўдзельнічаю ў межах кампаніі #WeStandBYyou і бяру над ім шэфства як палітык і як хрысціянін. Я ведаю, наколькі важная свабода веравызнання. У гісторыі маёй краіны былі пастары, святары і простыя вернікі, што не пабаяліся стаць на абарону праўды пры таталітарызме — гэтак жа, як святар Генрых. Яны адстойвалі права латвійскага народа на ўласную незалежную дзяржаву і свабоду вызнаваць веру ў Ісуса Хрыста, які, як вераць хрысціяне, з’яўляецца Госпадам над усімі чалавечымі ўладамі і ўрадамі. Адным з іх быў паважаны біскуп Баляслаў Слосканс, які служыў дапаможным біскупам Рыжскай архідыяцэзіі ды апостальскім адміністратарам Магілёва і Мінска. Яго жыццёвы шлях мае вялікае духоўнае значэнне як для Латвіі, так і для Беларусі».

Генрыха Акалатовіча, якога асудзілі на 11 гадоў зняволення за «дзяржаўную здраду», у траўні 2025-га ўнеслі ў пералік «экстрэмістаў». Ён не прызнае сваёй віны і называе справу «правакацыяй».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава