Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Мітрапаліт Станеўскі прызнаў, што польскім святарам у Беларусі скасоўваюць дазволы на служэнне

Мітрапаліт Станеўскі прызнаў, што польскім святарам у Беларусі скасоўваюць дазволы на служэнне

Мітрапаліт Станеўскі прызнаў, што польскім святарам у Беларусі скасоўваюць дазволы на служэнне

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які цяпер бярэ ўдзел у Генеральнай асамблеі епіскапату Італіі, даў інтэрв’ю Беларускай службе Vatican News і ўзгадаў «кадравыя выклікі, з якімі сутыкаецца Касцёл у Беларусі».

Разважаючы пра ідэю праекта «Беларусікум» – магчымае адкрыццё ў Рыме ўласнай духоўнай пляцоўкі, іерарх адзначыў, што для рэалізацыі гэтай ініцыятывы неабходна накіраваць святароў:

«Аднак пытанне кадраў застаецца вострым: колькасць духавенства ў самой Беларусі паступова памяншаецца, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах. На Магілёўшчыне адзін святар вымушаны абслугоўваць па тры парафіі, пераадольваючы сотні кіламетраў».

Арцыбіскуп Станеўскі асобна адзначыў: сітуацыя ўскладняецца і тым, што святары з Польшчы, якія служылі дзесяцігоддзямі, усё часцей не атрымліваюць дазволу на далейшую працу. 

Нагадаем, пра тое, што з пачатку году 10 польскіх святароў (з іх 5 – у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) не атрымалі ўзгадненне ад уладаў на працяг служэння, пісала «Хрысціянская візія». Аднак афіцыйныя рэсурсы Касцёла нічога не паведамлялі пра гэта і Мітрапаліт не каментаваў сітуацыю да цяперашняга моманту.

У той жа час ён адзначыў у інтэрв’ю, што «сучасныя выклікі патрабуюць адказнасці кожнага верніка за будучыню парафіяльнай супольнасці». Гаворачы аб магчымасці запрашэння святароў з далёкіх краін, у тым ліку з Азіі ці Афрыкі, арцыбіскуп Станеўскі падкрэсліў, што Касцёл не мае межаў:

«Хоць святары з суседніх краін ментальна бліжэйшыя, для евангельскай любові колер скуры ці мова не з’яўляюцца перашкодай».

Тым не менш іерарх перакананы, што беларуская каталіцкая супольнасць павінна быць самадастатковай, заклікаючы саміх вернікаў і ў першую чаргу бацькоў больш актыўна спрыяць пакліканням.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост