Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Малiтва ў падтрымку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Малiтва ў падтрымку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Малiтва ў падтрымку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Праваслаўныя хрысціяне ў падтрымку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пусцілі ўчора ў Беларусь, зладзілі малітву ля Ратушы (18-00), Катэдральнага касцёлу і ля Чырвонага. Вернікі трымалі малюнкі-іконы ў руках.

Да катэдры я падыйшла а 18-30 і ўжо не паспела быць там з імі, бо рушылі да чырвонага касцёлу.

Ля чырвонага і таго раней збіраліся маліцца католікі (а 17-30).

Ведаю, што на фота не толькі праваслаўныя, бо некалькі жанчын стаяла ля чырвонага касцёлу яшчэ раней. Я не запыталася якога яны веравызнання.

Трошку далей стаяў ланцуг з дзяўчат па плошчы Незалежнасьці.
На падыходах да плошчы стаялі сілавікі. Сёньня ўжо не страшна было праходзіць міма.

Julia Janiuk-Kazlouskaja Фото Марына Сідаровіч, Julia Janiuk-Kazlouskaja


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава