Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне: «публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»

Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне: «публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»

Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне: «публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»

38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў турмы. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў.

Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКу. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой. Яна знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

У той жа дзень увечары былі затрымалі мужа Вольгі Сяргея. Яго асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, ён вызваліўся 28 сакавіка.

Сям’я Вольгі пакуль не камэнтуе сытуацыі. У пятніцу 26 сакавіка Вользе афіцыйна прад’явілі абвінавачаньне.

«Вользе прад’явілі абвінавачаньне паводле артыкулу 361, часткі 1, — сказаў адвакат Вольгі Залатар Андрэй Мачалаў. — Пакуль камэнтароў больш ня будзе, Вольга прыняла такое рашэньне».

Частка 1 артыкулу 361 гучыць наступным чынам — «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага зьмяненьня канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, цi ажыцьцяўленьню акту тэрарызму або дывэрсіі, або зьдзяйсьненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія зьмяшчаюць такія заклікі». Яна прадугледжвае пакараньне ў выглядзе арышту альбо пазбаўленьня волі тэрмінам да трох гадоў.

Вольга Залатар займала актыўную пазыцыю ад самага пачатку пратэстаў. Яе тройчы затрымлівалі. Вольга працавала назіральніцай на выбарчым участку, валянтэрыла ля Акрэсьціна, хадзіла на судовыя працэсы над удзельнікамі пратэстаў у якасьці назіральніцы ад «Вясны». 

Жанчына — магістар сацыялёгіі. У жыцці размаўляе на беларускай мове. Прыяцелька Анастасія характарызуе Вольгу як «сапраўдную каталічку», дадаючы, што пад яе ўплывам сама прыйшла ў касьцёл.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава