Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Лукашэнка не задаволены выказваньнямі сьвятароў пра зьнішчэньне мэмарыялу Бандарэнкі

Лукашэнка не задаволены выказваньнямі сьвятароў пра зьнішчэньне мэмарыялу Бандарэнкі

Лукашэнка не задаволены выказваньнямі сьвятароў пра зьнішчэньне мэмарыялу Бандарэнкі

Лукашэнку не спадабалася, што ў сеціве разгром плошчы Пераменаў назвалі сатанінскім таптаньнем. Такую фразу раней выказаў Сяргей Лепін, прадстаўнік праваслаўнай царквы.

«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае таптаньне лямпад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мэмарыялам у двары, уздоўж дарог…? У чым сэнс? Ня ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленьне — яно ўзгодненае? З кім?», — напісаў у сваім Facebook Сяргей Лепін.

Лукашэнка зачытаў на нарадзе 17 лістапада выказваньні біскупа Касабуцкага пра тое, што «сёньняшнія паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэньне страху і боязі дзяржаўнай улады ў дачыненьні да беларускага народу», і прэс-сакратара Беларускай праваслаўнай царквы Сяргея Лепіна пра зьнішчэньне мэмарыялаў Бандарэнкі і запатрабаваў, каб «праваахоўныя органы далі ім ацэнку».

«Спытайцеся, дзе і хто дазволіў зьдзекавацца з абразоў, лямпадаў і кветак?.. Мы рот нікому не закрываем. Але кажыце праўду! Сказаў няпраўду — адказвай», запатрабаваў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ўсе кветкі з народных мэмарыялаў акуратна перавезьлі на могілкі – «туды, дзе ім і належыць быць». Насамрэч кветкі на мэмарыяле Тарайкоўскага на «Пушкінскай» АМАПаўцы ў нядзелю тапталі нагамі.

Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава