Курыя Віцебскай Архідыяцэзіі пацвердзіла арышт святароў-аблатаў

Праз 7 дзён пасля затрымання святароў Анджэя Юхневіча OMI і Паўла Лемеха OMI з Шуміліна, куры Віцебскай архідыяцэзіі выпусціла камунікат, у якім пацвердзіла факт затрымання і накладзеныя спагнанні – 15 і 10 сутак арышту адпаведна.
Курыя таксама заклікала вернікаў падтрымаць святароў у малітве.