Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

16 красавіка МУС Беларусі прызнала групу інтэрнэт-рэсурсаў пад назвай «Ксёндз Барок» экстрэмісцкім фармаваннем. У рашэнні сцвярджаецца, што яе адміністратары і ўдзельнікі нібыта ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць. Пад рашэнне падпадаюць YouTube-канал, Telegram, Facebook і электронная пошта святарa Вячаслава Барка, а лагатыпам фармавання названая фатаграфія ксяндза на фоне пратэстнай акцыі 2020 года.

Ксёндз Вячаслаў Барок — рымска-каталіцкі святар з Расонаў, які з 2020 года падвяргаўся сістэматычнаму ціску з боку сілавых структур. Яго пераследавалі за ўдзел у мірных пратэстах, публічныя выказванні супраць гвалту і відэа на YouTube з развагамі пра хрысціянскую этыку. Ён атрымаў 10 содняў арышту за пост з плакатам «Стоп лукашызм!», перанёс вобшук і канфіскацыю тэхнікі, а ў ліпені 2021 года быў вымушаны пакінуць Беларусь. У наступныя гады яго сацсеткі і відэа былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У час, калі беларускія ўлады прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Ксёндз Барок» «экстрэмісцкім фармаваннем», сам Вячаслаў Барок не выказваецца ўжо больш за 2,5 гады. З 2022 года ксяндзу забаронена выступаць у СМІ і сацсетках: 28 кастрычніка 2022 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абвясціў яму кананічную вымову і пад пагрозай пазбаўлення магчымасці служыць забараніў публічную дзейнасць. Барок падпарадкаваўся рашэнню, хаця і не пагаджаецца з яго сутнасцю, і дагэтуль захоўвае маўчанне.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава