Ксёндз Вячаслаў Барок прымае ўдзел у скандальным выпуску праграмы “Кожны з нас”

На канале “Белсат” выйшла скандальнае ток-шоў у фармаце “ябацькі супраць змагароў”. Гэта поўны неадрэдагаваны запіс перадачы.
Тэлеканал каментуе: “Праграма не адпавядае этычным нормам «Белсату», але яна выходзіць у эфір як гістарычны дакумент, каб гледачы маглі ацаніць аргументацыю бакоў і ў каторы раз адчуць подых неспакойнага часу, у які мы жывём”.
Сярод удзельнікаў размовы – Тацьцяна Севярынец і ксёндз Вячаслаў Барок.