Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Вячаслаў Барок. Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту?

Ксёндз Вячаслаў Барок. Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту?

Ксёндз Вячаслаў Барок. Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту?

Паважаны кс. Вячаслаў!

Дайце, калі ласка, параду, як знайсці агульную мову са сваякамі, якія падтрымліваюць дзеючую ўладу і іх жорсткія дзеянні. У пост трэба з усімі памірыцца і ўсіх прабачыць, але на гэта зараз не магу знайсці сілы… Дайце, калі ласка, хрысціянскі адказ! Упэўнена, тэма адносін са сваякамі з іншымі палітычнымі поглядамі, балючая для многіх! (Таццяна)

Закранутая праблема ў пытанні сапраўды вельмі важная. Калі гэтую праблему не прагаварываць, яе пазбягаць і ад яе хавацца, можна набавіцца не толькі дэпрэсіўнага настрою, што перарасце ў паважнае расстройства псіхалагічнае, але і атрымаць шэраг пабочных эфектаў, што будзе праяўляцца ў азлобленасці і  жаданні помсты ўсяму свету з-за несправядлівасць у ім.

Канфлікт паміж рознымі сацыяльнымі групамі, які ёсць ў Беларусі, не схаваеш. Сёння пра адзінства можам толькі марыць. Бо якое ж адзінства, калі ў калгасах не выплацілі заробкі за снежань мінулага году, а вось пра затрыманні заробкаў сілавікам ніхто не чуў.

Каб знайсці агульную мову з апанентамі трэба найперш разабрацца ў сітуацыі і зрабіць тры крокі.

Першым крокам выйсця з найгоршай сітуацыі, ў якой толькі можа а пынуцца чалавек, з’яўляецца аб’ектыўная ацэнка той сітуацыі.

Другі крок – сфармуляванне прычынаў, якія прывялі да крызіса.

Трэці крок – пошук адказу на пытанне, што я магу зрабіць: магу сітуацыю памяняць ці трэба мяняць сваё адносіны да сітуацыі.

1. Актуальная сітуацыя ў краіне сёння характэрызуецца феноменам масавых рэпрэсій ўладай сваіх апанентаў. Напэўна гэта ёсць рэалізацыя плану помсты “за нявернасьць у любві». Праблема велізарнейшая, бо чорнае называецца белым, белае чорным. Свядомасць чалавека разрываецца і міжволі чалавек сам задае пытанне, ці з ім усё ў парадку? Ніхто з нас не адчувае абароненасці і паволі знікае ўпэўненасць ў заўтрашнім дні. Хрысціянін не можа не заўважаць, як дзеецца сапраўдная трагедыя – руйнуюцца маральныя і асноўныя сацыяльныя каштоўнасці.

2. Прычынай, чаму адбылася эскалацыя насілля ў жніўні месяцы мінулага года, ёсць лагічнае завяршэнне будавання грамадства на асновах постсавецкай ідэалогіі.  Лукашэнка, падчас штогадовых віншаванняў з нагоды 7 лістапада, запэўнівае, што мы будуем нашую будучыню на заваеваннях і ідэалах вялікага акцябра і ніякай дэкамунізацыі не будзе. Так вось, будуючы на камуністычных ідэалах, нічога іншага, як насілле ў выніку, не збудуеш. Акрэсціна, як сімвал ўсёй трагедыі гвалту і беззаконня, стала непазбежнай наканаванасцю, бо не было дэкамунізацыі і разлічэння за Курапаты. Курапаты – гэта ж адзін з сімвалаў камунізма.

(Святар кажа… Акрэсціна – Курапаты. Ніколі зноў. 21 жніўня 2020. Глядзі відэа 🔥🔥🔥 https://youtu.be/LIuHYajcyOM​)

Тут хачу падкрэсліць, што ў светапоглядзе хрысціянскім ідэалогія камуністычная ніяк не можа ўпісвацца. Ёсць афіцыйны дакумент Касцёла супраць камунізма. Зрэшты, я пра гэта неяк рабіў пост у фб і інстаграм і акурат за яго атрымаў 10 сутак арышту.

(Пра важнасць слова. За праўду і супраць таталітарных хлуслівых рэжымаў. 👍👍👍 https://youtu.be/2qRoRskWFB0​)

3. Што магу зрабіць. Магу і сітуацыю мяняць і мяняць адносіны да сітуацыі. Зрэшты, мяняючы сітуацыю, будуць зменяцца і адносіны. І ніяк інакш. Небяспечна і не правільна мяняць само стаўленне да сітуацыі, не спрабуючы мяняць сітуацыю. Гэта шлях самападману і Ён прывядзе да яшчэ большай трагедыі. Спроба весці дыялог з іншадумцамі – гэта і ёсць маленькі крок у змене сітуацыі.

Вельмі добра, што незалежна ад нашага балючага досведу, не знікае жаданне размаўляць з іншым. І пачуваемся нават адказнымі за вырашэнне канфлікту. Гэта па-Божаму. Аднак, абсалютна не правільна мець пачуццё віны, калі не па нашай віне дыялог не атрымоўваецца. Бо, калі чалавек выбірае зло, гэта не мы нясем адказнасць за яго выбар.

У Бібліі ёсць такія словы праайца народу абранага Аўраама  сказаныя сваяку, якога выгадаваў: “Калі пойдзеш налева, я пайду на права” . “ І была спрэчка паміж пастухамі быдла Аўрамавага і пастухамі быдла Лотавага… І сказаў Аўрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы… Аддзяліся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева.” (пар. Быц 13, 7-9)

Вось і спрэчцы канец. А таму не трэба перажываць, калі не па вашай віне  вашыя родныя не хочуць весці канструктыўны дыялог. Важна не сыйсці на шлях хлусні і насілля, на шлях нейтралітэту ў адносінах да зла. Стараючыся прымірыцца з роднымі трэба пазаставацца верным сумленню.

Узгадайце, што Хрыстос казаў сваім вучням – не прымуць Вас, то абтрасіце і пыл з вашых ног (пар. Мк 6,11). Заклікайце да пакаяння (Мк 6,12).  

…глядзі каментар да відэа

Пра прабачэнне я ж казаў шмат.

Запрашаю паглядзець відэа на канале. («Не забудзем, не прабачым!» — гэта па-хрысціянску? Глядзі тут 👍🔥 https://youtu.be/h6IEGdp9cxQ​)


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава