Ксёндз Вячаслаў Барок пра першае паседжанне суда

Шаноўныя сябры, католікі, праваслаўныя і пратэстанты і атэісты але з сумленнем усім Вам дзякуй за малітву і падтрымку. Асаблівае дзякуй, святарам і нетолькі каталіцкім, але і праваслаўным і пратэстанцкім, якія падтрымоўваеце мяне маральна і малітоўна. Вельмі рад, што ў супрацьстаянні з насіллем і беззаконнем у нашым грамадстве, мы разам!
Сёння 1.12.2020 пасля адміністратыўнага працэсу па арт 17.10 , які доўжыўся 3 г. і 15 мін. быў назначаны суд.
Адбылося пасяджэнне суда ў Расонах , пасля перапынак 30мін і другое пасяджэнне суда. Пасля аб’явілі перапынак да чц 15.30, тады і будзе чарговае пасяджэнне…
Абвінавачваюць у размяшчэнні нацысцкай сімволікі ў інтэрнэце (гаворка пра працу Цэслера “стоп лукашызм”)
З намі праўда і Бог!