Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Вячаслаў Барок: Любая ўлада ад Бога, ці не? А ўлада сатаны і ўлада ў Беларусі ад Бога?

Ксёндз Вячаслаў Барок: Любая ўлада ад Бога, ці не? А ўлада сатаны і ўлада ў Беларусі ад Бога?

Ксёндз Вячаслаў Барок: Любая ўлада ад Бога, ці не? А ўлада сатаны і ўлада ў Беларусі ад Бога?

Нішто так не прымушае задумацца над філасофскім пытаннем ці ўся ўлада ад Бога, або і не, як самакампраметацыя дзяржаўнай  ўлады, праз учыненыя ёй беззаконні і злачынствы супраць свайго народа.

Не спыняецца грамадска-палітычны крызіс у краіне і амаль кожны спрабуе яго патлумачыць. Вось напрыклад праўладны шэрагавы палітык, дэпутат гарсавета Бабруйска, дэлегат УНС Васіль Баранчук, падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі: «Если бы сознание людей было бы христианским, то у нас сегодня не происходило бы того, что происходит. Потому что христианин не стал бы выступать против власти. Любая власть от бога, и народ заслуживает ту власть, которая у него есть. Неправильно винить власть и не видеть своих недостатков. Человек не имеет права насильно свергать государство и нападать на представителей закона». (запісаў @the_village_me)

У апраўданне незаконнага насілля і прававога дэфолту, цытуюцца словы з Пісання, але ж і тыя перакручаныя, бо Апостал казаў не “любая ўлада ад Бога”, але “Бо няма ўлады, якая не была б ад Бога. Існуючая ўлада ўстаноўлена Богам” (Рым 13,1).

Слова “любая”, ў даным кантэксце, не бяспечнае. Яно б азначала, што больш ніякіх тлумачэнняў пра ўладу не патрабуецца. У такім выпадку азначала б, што ўлада сатаны- таксама ад Бога паходзіць. А гэта ж не так! Не з волі Божай сатана чыніць зло ў свеце. І яго ўладзе хрысціянін мае абавязак супрацівіцца.

 Наогул, з боку хрысціянскага багаслоўя, словы чыноўніка не вытрымоўваюць крытыкі. Небяспека іх ёсць у тым, што праўда перамешваецца з поўпраўдай. Гэта ўлюбёная тактыка д’ябла ў чыненні зла.

Дыскусія вакол слоў Апостала Паўла пра ўладу ад Бога і паслухмянасьць ёй з паслання да Рымлянаў у нашым грамадстве не спыняецца. Багаслоўскіх тлумачэнняў гэтай праблемы існуе шмат і мне падаецца дастаткова, каб правільна зразумець сутнасць слоў. Аднак, ў мяне ўжо не раз таксама прасілі патлумачыць бачанне Касцёла гэтай праблематыкі.

Так вось, на пачатку зазначу, што ў Бібліі напісана шмат чаго, але ўсё тое што напісана, нельга вырываць з кантэксту і тлумачыць так, як табе ўздумаецца. Гэта не правільна!

У Пісанні напісана, напрыклад, што Бога няма (Пс 13,1), але ж гэта зусім не азначае, што Бога няма. Аўтар, пішучы “няма Бога”, кажа так: “ Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога.” (Пс 13,1). Гэты прыклад яшчэ раз падкрэслівае, што Божае слова трэба прымаць у цэласнасці.

Аналагічна і са словамі Апостала Паўла пра ўладу- іх трэба ўспрымаць неразрыўна са словамі іншых Апосталаў і Апостала Пятра, а яны ў Дзеяннях Апостальскіх сказалі: “Трэба слухацца Бога больш, чым людзей». (Дз 5,29). Тым самым, падкрэсліваючы прэарытэт хрысціяніна ў  паслухмянасьці Богу, а не зямной уладзе.

У кантэксце ўсяго навучання Касцёла, можна рабіць выснову, што словы Апостала Паўла пра “ўладу ад Бога”, трэба ўспрымаць у дачыненні да інстытуцыі ўлады. Гэта значыць, што Бог, які стварыў свет і ў якім ёсць улада законаў і парадку, дзеліцца сваёй уладай з чалавекам.  Загадвае чалавеку рабіць свет падуладным сабе і валадарыць на зямлі.(Роду 1, 28)

Афіцыйна Каталіцкі Касцёл фармулюе такую думку ў параграфе 1884 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. «Бог не пажадаў захаваць за Адным Сабой карыстанне ўсімі відамі ўлады. Ён даручае кожнаму стварэнню тыя функцыі, якія яно здольнае выконваць у адпаведнасці з магчымасцямі сваёй уласнай прыроды. Гэты спосаб панавання належыць паўтараць і ў сацыяльнай сферы жыцця.”(ККК 1884)

Богу не можа падабацца хаос, а таму і ў жыцці сярод людзей не павінна быць безуладдзя. Аднак, гэта не дазваляе нам складаць адказнасць за свае памылкі на Бога, які ўладай падзяліўся. Лёгка нам сёння абвінаваціць Бога ў тым, што ў Беларусі праявілася эскалацыя насілля, кажучы што любая ўлада ад Бога — значыць гэта сам Бог апраўдвае насілле.

Але ж так не ёсць, бо гэта не Бог выбраў нам, беларусам, чвэрць стагоддзя таму такую ўладу, але мы самі. Як і самі згадзіліся ў свой час з разгонам парламента ды з заменай канстытуцыі, што ў выніку прывяло да цяперашнега крызіса.

Мы паступова адыходзілі ад законаў аж дашлі да моманту, калі стала зусім не да законаў, маўляў мы самі сабе закон, пераходзячы за межы законнасці. І вось тут увага: касцёл у Кампендыі Сацыяльнага Вучэння кажа: “Калі чалавечая ўлада выходзіць за межы ўстаноўленага Богам парадку і абагаўляе сябе, жадаючы пры гэтым поўнага падпарадкавання, яна ператвараецца ў апакаліптычнага звера, які з’яўляецца вобразам імперскай улады ганіцеляў, п’янай  “ад крыві святых і крыві сведак Ісуса» (Ап 19,20)”. (КСВК 382).

Інакш кажучы, ўлада ад Бога паходзіць, а вось людзі пры ўладзе могуць быць зусім не ад Бога і могуць памыляцца. І такія сітуацыі былі і раней у гісторыі. Прарок Асія чуў ад Бога: “ Яны самі цароў сабе ўсталявалі, без Мяне; ставілі князёў, але без Майго ведаму…” (Ас 8,4).


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава