Ксёндз Барок пра вайну, пост і малітву: “Поўпраўда разбурае мір”
![Placeholder](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/themes/christian-vision/assets/images/placeholder.png)
![Вячаслаў Барок](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2022/01/barok-1-100x100.jpg)
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
“Пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны” (Лк 6,45), кажа Хрыстос.
І насамрэч, як сэрца пустое, то і словы чалавека пустыя.
…
Цяпер, з удзелам Расіі, Беларусі і Украіны, ідзе вайна і мы, хрысціяне, не можам гэтага не заўважаць. У гэтай вайне мы маем заняць сваю хрысціянскую пазіцыю.
…
Расія ваюе супраць Украіны, а напады робіць таксама з тэрыторыі Беларусі.
Вайна – гэта вар’яцтва. Толькі сатана і яго слугі могуць радавацца ёй.
А таму, калі насамрэч яшчэ маем Бога ў сэрцы і пазастаемся людзьмі, мы ўсе павінны выступаць супраць вайны. Расіяне і беларусы не павінны ваяваць супраць украінцаў.
…
Свет павінен зразумець, што маўчанне беларусаў зусім не азначае, што мы, беларусы, падтрымліваем вайну і хочам ваяваць супраць Украіны. Наша маўчанне гэта знак, што мы згубілі голас. Мы ў змаганні з пракрамлёўскім рэжымам крычалі паўтары гады, але свет не пачуў нас, а наш голас знік. А крык ад болю і катаванняў, ад расстрэлаў мірных беларусаў, ён быў.
Акупацыя Беларусі ў нейкім сэнсе,
таксама апраўдвае маўчанне цэркваў і яе іерархаў. У няволі не папрапаведуеш…
…
На мінулым тыдні мітрапаліт Веніямін у заяве пра Украіну ўжыў тэрмінаў “супярэчнасць” і “канфлікт”, а вось словы “уварванне” і “вайна” не прагучалі. Ва Украіне ж мы сёння назіраем не высвятленне “супярэчнасцяў” паміж двума брацкімі народамі, пра якія ўзгадвае іерарх, але становімся сведкамі праяўлення вайсковай агрэсіі Расіі, ў выглядзе поўнамаштабнага ўзброенага ўварванне. Гэта не проста канфлікт, а рэальная вайна.
…
Беларус пад Бела-чырвона-белым сцягам ніколі не будзе ваяваць супраць украінца, наадварот, такія ўжо дапамагаюць бараніць Украіну, а вось беларуса пад чырвона-зялёным сцягам пакуль не бачым на баку ўкраінцаў.
…
Ва Украіне сёння вайна, там забіваюць людзей, і калі адзінай рэакцыяй беларускага Касцёла ёсць заяўленне біскупаў з заклікам аб посце і малітве, то мне здаецца штосьці не так з нашым хрысціянствам. Нічога дзіўнага, што ў адказ мы, каталікі-беларусы, чуем пытанне біскупа з Львова: “чаму вы маўчыце пакуль нас забіваюць?.. Гэта такая версія вашага хрысціянства?”
Канешне, малітва і пост гэта добра, але калі забіваюць людзей і ідзе вайна, трэба ясна вызначыцца з тым, каго лічыш агрэсарам і на чыім ты баку. На баку праўды ці поўпраўды? Касцёл – гэта парастак Валадарства Божага – на поўпраўду ў ім месца няма.
…
А больш у відэа: