Царква і палітычны крызіс у Беларусі

КДБ дадаў у «экстрэмісцкія фармаванні» выбарчыя спісы Каардынацыйнай рады — у іх ёсць і вернікі

КДБ дадаў у «экстрэмісцкія фармаванні» выбарчыя спісы Каардынацыйнай рады — у іх ёсць і вернікі

КДБ дадаў у «экстрэмісцкія фармаванні» выбарчыя спісы Каардынацыйнай рады — у іх ёсць і вернікі

Сёння КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» шэсць выбарчых спісаў, якія ішлі на выбары ў Каардынацыйную раду 4-га склікання. Гэта азначае, што ўдзельнікаў гэтых спісаў фактычна запісалі ў «ўдзельнікі ЭФ».

Сярод новых «удзельнікаў» — нямала людзей, звязаных з хрысціянскім асяроддзем: актывісты беларускай дыяспары ў Бельгіі грэка-каталік Зміцер Піменаваў і праваслаўная верніца Галіна Мацюшына, святар з Таронта Вячаслаў Кучук, былыя палітзняволеныя, якія нядаўна былі вызваленыя, Алена Гнаўк і юрыст Юрась Зянковіч, а таксама праваслаўныя вернікі Анатоль Міхнавец і Вадзім Кабанчук.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост