Каталіцкую палітзняволеную Ірэну Бернацкую вызвалілі з турмы і гвалтам выправілі ў Польшчу
Польскае МЗС пацвердзіла звесткі пра тое, што прадстаўнічкі польскай меншасці Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава, якіх трымалі ў турме, выехалі з Беларусі ў Польшчу.
Дачка Ірэны Бярнацкай таксама сказала «Белсату», што інфармацыя праўдзівая. З ёй звязваўся генеральны консул Польшчы ў Беларусі Пётр Апосталідзіс.
Жанчыны выехалі ў Польшчу яшчэ 25 траўня.
Крыніца: МЗС Польшчы