Каталіцкага выдаўца звязалі з «экстрэмісцкім фарміраваннем»
Сёння, 9 сакавіка 2026 года, быў адноўлены спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў» — ў яго КДБ дадаў «кааліцыю выдавецтваў»: “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing.
Паводле звестак КДБ, да гэтай «кааліцыі» нібыта маюць дачыненне кнігавыдаўцы Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч і Аляксандр Яўдаха.
Раней мы паведамлялі, што кнігавыдаўца Вацлаў Багдановіч быў затраманы разам з жонкай Аленай і дочкамі Антанінай і Вікторыяй. Гэта каталіцкая сям’я.
Фота: Вацлаў Багдановіч, Тэхналогія







