Каталіцкая верніца затрымана пяты раз

Важная справа.
Люда Паўлоўская, каталічка, выхаванка мінскіх аблатаў.
На гэтых выходных яе затрымалі пяты раз. Папярэднія разы яна атрымлівала штрафы, у лістападзе 12 сутак, гэтым разам 25 сутак.
Яна спаткае Божае Нараджэнне і Новы Год у турме.

Я асабіста ведаю Люду. Магу сказаць, што гэта добры чалавек, актыўная верніца, удзельнічала ў безлічы каталіцкіх акцый. На фота яна з правага боку – збірае грошы ў Будславе на будову касцёла аблатаў у Мінску.
Яшчэ я зусім нядаўна даведаўся, што ў Люды эпілепсія і калі як затрымлівалі на выходных у яе быў прыступ.
Можна дапамагчы яе сястры сабраць перадачку, дакінуць рубель, ці напісаць ліст. Самі разумееце — 25 сутак ты не працуеш, а яшчэ і патрабуеш дапамогі. Да гэтага ў Люды ўжо было некалькі штрафаў.
Кантакты:
Аня https://www.facebook.com/anna.taras.75/
instagram @annatarasatelegram @annatarasa