Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Касцёл сыходзіць у цень: Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў вызначыла нормы для выступленняў ў СМI і медыяпрасторы

Касцёл сыходзіць у цень: Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў вызначыла нормы для выступленняў ў СМI і медыяпрасторы

Касцёл сыходзіць у цень: Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў вызначыла нормы для выступленняў ў СМI і медыяпрасторы

Новы дакумент абмяжоўвае публічную дзейнасць святароў, манаскіх асобаў і нават свецкіх вернікаў.

З гэтага моманту людзі, якія паступаюць на працу або распачынаюць пастаяннае супрацоўніцтва з інстытуцыямі Касцёла, павінны выражаць пісьмовую згоду на распаўсюджванне на іх новых нормаў.

Тое ж тычыцца людзей, якія атрымліваюць адукацыю ў рэлігійных установах.

Каб засцерагчыся ад «незручных выказванняў» у новым дакуменце падкрэсліваецца, што
«заявы тых духоўных і манаскіх асобаў, якія выступаюць з выразнага дазволу ардынарыя месца (…) можна лічыць пазіцыяй інстытуцыі Касцёла, ад імя якой яны выказваюцца».

Гэта значыць, што такія выказванні не будуць лічыцца афіцыйнай пазіцыяй усяго Касцёла, але, напрыклад, толькі канкрэтнага манаскага ордэну.

Сярод новых нормаў ёсць і выразная пастанова не выказвацца на палітычныя тэмы:
«Пры выступленні ў СМІ альбо ў сродках сацыяльнай камунікацыі духоўныя і манаскія асобы павінны памятаць, што яны пакліканы прапаведаваць вучэнне Хрыста, а не ўласныя меркаванні і погляды, асабліва такія, якія могуць выклікаць блытаніну, скандал, стаць прычынай падзелаў паміж людзьмі, і каб такое выступленне спрыяла бездакорнаму захаванню праўдаў веры і добрых нораваў (гл. кан. 823 § 1 Кодэкса Кананічнага Права). Гэта таксама ўключае ў сябе ўстрыманне ад палітычных заяў і выказванняў».

Абмежаванні таксама закранулі журналістаў. Ім будзе больш складана рабіць інтэрв’ю і атрымоўваць каментарыі ад духоўных асобаў:
«Для ажыццяўлення супрацоўніцтва з прэсай, радыё- або тэлепраграмай, інтэрнэт-парталам, для рэгулярнага выступлення ў СМІ і вядзення ўласных праграм духоўным і манаскім асобам неабходна мець выразную згоду ўласнага ардынарыя або ўласнага вышэйшага настаяцеля».

Цяпер кожны ўдзел духоўных асобаў у медыйных праектах павінен быць зацверджаны ардынарыем.

Таксама і адміністратараў сайтаў або інтэрнэт-старонак касцёльных установаў цяпер будзе прызначаць біскуп.

Новыя нормы пачалі дзейнічаць з моманту іх публікацыі. Хаця масавае знікненне каталіцкій святароў з соцсетак было заўважана яшчэ раней.

З падобнымі рэкамендацыямі да святароў звярнулася і Беларуская Праваслаўная Царква.

З’яўленне такіх дакументаў сведчыць па яшчэ больше пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова і свабодай рэлігіі ў Беларусі. Незразумела толькі, ці то гэта кіраўніцтва цэркваў спрабуе засцерагчы сваіх святароў ад рызык пераследу з боку рэжыма, звязаным з павышанай увагай да медыя-праектаў, соцсетак і мэсэнджраў кліракаў, і такім чынам папярэджвае іх пра негатыўныя наступствы актыўнасці. Ці то загад і пагрозы па загнанні святароў у цень атрымала кіраўніцтва цэркваў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава