Кананізацыя Катынскіх мучанікаў у Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве

На наступным тыдні, 16–17 верасня 2025 г., адбудуцца ўрачыстасці кананізацыі катыньскіх мучанікаў у Варшаве:
- 16 верасня — царкоўнае абвяшчэнне рашэння пра кананізацыю ў сталічнай святыні Сафіі Прамудрасці Божай у Варшаве (вул. Пулаўская, 568). Пачатак — а 10:00.
- 17 верасня — у дзень іх памяці, святочныя літургіі ва ўсіх епархіях ПАПЦ.
Раней мы пісалі, што 18 сакавіка 2025 г., падчас сесіі Сабору епіскапаў ПАПЦ была прынята рашэнне аб кананізацыі ахвяраў катыньскай трагедыі. У пастанове падкрэсліваецца, што кожная кропля мучаніцкай крыві становіцца падмуркам новага царкоўнага жыцця.
Сярод кананізаваных — святары і капеланы:
- пратапрэзбітэр палкоўнік Сымон Федаронька, галоўны капелан Войска Польскага,
- протаярэй маёр Віктар Раманоўскі, малады святар і выпускнік Багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта,
- пратаярэй маёр Уладзімір Ахаб, духоўнік з Хелмшчыны, загінуўшы ў Асташкаве,
а таксама іншыя праваслаўныя — вядомыя і невядомыя.
Для беларусаў гэта падзея асабліва важная — сярод загінулых у Катыні і іншых месцах смерці было шмат нашых землякоў, праваслаўных салдат і афіцэраў Польскага войска.
Гэтае рашэнне — ня толькі царкоўная, але і гістарычная падзея, якая паказвае далейшае ўкараненне ПАПЦ у дэкамунізаваны кантэкст сучаснай Польшчы і пашану да памяці ўсіх, хто загінуў за веру.
Інфармацыя — паводле афіцыйных крыніц ПАПЦ.
Святыя мучанікі Катынскія, маліцеся за нас!