Кабінет Ціханоўскай просіць Ватыкан дапамагчы з пастаўкай вакцын ад COVID у Беларусь
Франак Вячорка ў суботняй справаздачы па працы штабу Святланы Ціханоўскай распавёў пра праект перадачы ў Беларусь еўрапейскіх вакцын супраць каранавіруса, і ў сувязі з гэтым паведаміў наступнае:
«Мы скантактаваліся з прадстаўнікамі Ватыкану, Каталіцкага Касьцёлу, каб, магчыма, гэтая вакцынацыя была праведзеная пры дапамозе іх арганізацыі і сеткі касьцёлаў на тэрыторыі Беларусі».
Рэалізацыя падобнага плану мае на ўвазе супрацоўніцтва афіцыйных каталіцкіх структураў адначасова і з офісам Сьвятланы Ціханоўскай, і з дэ-факта дзейнымі ўладамі ў Беларусі. За апошнія паўгады Ватыкан заняў вельмі асьцярожную пазіцыю ў дачыненьні беларускага палітычнага крызіса, таму складана сказаць, ці скарыстаецца ён гэтаю магчымасцю выступіць у якасьці пасярэдніка.