«Хадзіць у царкву могуць сёння дазволіць, а заўтра забараніць»: Наталля Васілевіч пра пераслед вернікаў у Беларусі

У інтэрв’ю «Салідарнасці» тэалагіня і праваабаронца Наталля Васілевіч распавядае пра тое, як беларуская ўлада пераследуе людзей за веру, ламая іх права на свабоду сумлення. З 2020 года пад рэпрэсіі трапілі дзясяткі святароў і дзясяткі вернікаў розных канфесій — і гэта толькі вядомыя выпадкі. Але і за кратамі, і на волі вера для многіх становіцца апошнім апірышчам — менавіта таму яе і ўціскаюць.
Палітвязням з «жоўтымі біркамі» ў калоніях забараняюць наведваць царкву, чытаць рэлігійныя кнігі, сустракацца з духаўнікамі. Адміністрацыя можа дазволіць — а можа і забараніць, і гэта норма. У турэмных умовах нават святары не абароненыя: ім пагражаюць, фабрыкуюць справы, прымушаюць супрацоўнічаць. «У духоўных асоб няма ніякага імунітэту ад катаванняў і пагроз», — адзначае Васілевіч.
Рэлігія ў турме — гэта тое, што дапамагае трымацца і не зламацца. Менавіта таму яе імкнуцца адабраць. Бо вернік, нават у няволі, — гэта чалавек з унутраным стрыжнем, з тым, што вышэй за страх і здзекі. І гэта робіць яго менш зручным для сістэмы.
Пра вядомыя выпадкі — у артыкуле «Салідарнасці».