Гісторыя пра малітву ў зняволенні: «Літургія на хлебе і кісялі» ў ІЧУ Баранавіч

Адзін з нашых падпісчыкаў, якога мы ведаем асабіста, але не можам раскрыць ягонае імя, праваслаўны вернік, увосень 2020 года адбываў адміністратыўны арышт у Баранавічах. Ён адгукнуўся на наш заклік дасылаць свае гісторыі пра рэлігійнае жыццё ў зняволенні і распавёў наступнае:
Я праводзіў літургію з хлеба і кісялю падчас 15 содняў у Баранавічах. Удзельнічала 12 чалавек, з іх адзін першы раз прычашчаўся, яшчэ адзін адмовіўся (сказаў – без пасярэднікаў), двое былі габрэямі. Гэта яшчэ ў 20-м было. Астаткі хлебу я захаваў і выкінуў у Свіслач, бо яны сталі хутка плеснявець. Я ўзгадаў вопыт мучанікаў на Салаўках, якія рабілі прычасце на спінах людзей, што пакутавалі. Такая гісторыя да апошняга артыкула.
Дасылайце свае гісторыі ў бот ці дзяліцеся асабіста.