Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Газета Rzeczpospolita: на кожнай Імшы кс. Акалатовіча прысутнічалі спецслужбы. Ён запрашаў іх пакаяцца

Паводле крыніц польскай газеты Rzeczpospolita, за кс. Генрыхам Акалатовічам сачылі задоўга да затрымання.

“Улады ў Мінску былі незадаволеныя тым, што святар адкрыта гаварыў праўду і заставаўся непахісным. Паколькі ў яго не было ані каханкі, ані дзяцей з гаспадыняй, каб можна было выкарыстаць гэта для шантажу, улады вырашылі сфабрыкаваць супраць яго справу і абвінаваціць у шпіянажы”, — кажа крыніца ўплывовай польскай газеты.

Rzeczpospolita сцвярджае, што за валожынскім святаром доўгі час сачылі. “На кожнай Імшы прысутнічалі супрацоўнікі спецслужбаў, якіх кс. Акалатовіч асабіста бачыў і пасля заклікаў да пакаяння”, — паведамляе выданне.

Нагадаем, што паводле крыніц партала katolik.life кс. Генрыха безпаспяхова “схілялі да правакацый супраць некаторых каталіцкіх іерархаў” і ў выніку абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава