Евангельскі прапаведнік Сергій Мельянец у бяспецы

Прапаведнік Сергій Мельянец, які быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года і адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак, выйшаў на волю і знаходзіцца ў бяспецы.
Нагадаем, яго затрымалі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе адбываўся разгляд справы каталіцкага верніка і журналіста Радыё Свабоды Ігара Карнея. Сергій Мельянец прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара.
Сергій Мельянец — евангельскі прапаведнік, актывіст, хрысціянскі бард, бацька сямі дзяцей.