Ціханоўская ў Рыме: «Калі ў палітыцы будзе больш жанчын — будзе больш эмпатыі і гуманнасці»
Сёння, 9 сакавіка 2026 года, Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Рыме і прымае ўдзел у канферэнцыі «Жанчыны майго часу», арганізаванай арганізаванай МЗС Італіі і царкоўным дарадцам міністра Антоніа Таяні з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі італьянскай дыпламатыі, міжнародных структур і медыя.
У сваім выступе Ціханоўская падкрэсліла, што ў Беларусі жанчыны гістарычна нясуць вялікую адказнасць — ад аднаўлення краіны пасля войнаў да выхавання дзяцей у адзіночку, калі мужчын «забіралі войны, турма ці выгнанне». Яна таксама нагадала, што ў 2020 годзе жанчыны «паднялі сцяг і ўзначалілі мірныя пратэсты», і выказала веру, што яны ўрэшце дапамогуць «разбураць дыктатуру і павярнуць краіну да дэмакратыі».
Асобна Ціханоўская згадала пра прыклады мужнасці беларускіх жанчын, назваўшы Ніну Багінскую і Марыю Калеснікаву. Яна таксама заклікала міжнародную супольнасць да салідарнасці з палітвязнямі: «Прынамсі 169 беларускіх жанчын застаюцца за кратамі ў якасці палітычных зняволеных… Іх адзіная віна — іх адвага».






