Catholic.by: Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень Волі
Афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі:
Дзень Звеставання Пана — асаблівы дзень не толькі для католікаў, але і для ўсіх беларусаў. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць першай у найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы.
Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень Волі.
Сёння католікі Беларусі асаблівым чынам узносяць малітву «Анёл Панскі» за ўсіх тых, хто склаў жыццё на алтар Бацькаўшчыны, «за вольнасць нашу і вашу».
Тэкст падрыхтаваў Мікола Гракаў