ПЕРАСЛЕД

Суд за малітву: папярэджанні двум святарам і аднаму верніку
Напярэдадні свята Божага нараджэння ў Віцебску судзілі ксяндза Віктара Жука, грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко і іх сябра Аляксея Каракова. Суддзя суду Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка вынес папярэджанні ўсім тром падсудным, якіх вінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП – нібыта за правядзенне несанкцыянаванага пікета. Суд над імі распачаўся яшчэ 10-га снежня. Віктар Жук, Аляксей Варанко і Аляксей […]

Суды над каталіцкімі святарамі ў вігілію Раства
Вікарны біскуп Юры Касабуцкі: Прашу аб малітве за нашых святароў. Ксяндза Віктара Жука і айца Аляксея Варанко. “І святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго” (Ян 1,5) У вігілію Раства Хрыстовага адбудзецца суд над гэтымі Божымі слугамі. Наша малітва дапаможа ім вытрываць у гэтым выпрабаванні, якое Бог даў ім у гэтым часе. Мы […]

Ксёндз Вячаслаў Барок пра жыццё ў мястэчку Расоны і глабальныя праблемы Каталіцкага касцёлу ў Беларусі
Ксёндз з Віцебшчыны Вячаслаў Барок даў інтэрв’ю Святлане Калінкінай у перадачы тэлеканала Белсат. Асноўнае пытанне, вакол якога праходзіла размова, – ці здолеў Лукашэнка перамагчы у канфлікце з касцёлам?

Каталіцкая верніца затрымана пяты раз
Важная справа. Люда Паўлоўская, каталічка, выхаванка мінскіх аблатаў. На гэтых выходных яе затрымалі пяты раз. Папярэднія разы яна атрымлівала штрафы, у лістападзе 12 сутак, гэтым разам 25 сутак. Яна спаткае Божае Нараджэнне і Новы Год у турме. Я асабіста ведаю Люду. Магу сказаць, што гэта добры чалавек, актыўная верніца, удзельнічала ў безлічы каталіцкіх акцый. На […]

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь (BY / RU / EN / IT)
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 22 снежня 2020 года з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У той жа час Апостальская Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу […]

Макей заявил, что Лукашенко пошел навстречу папе римскому по поводу возвращения в Беларусь Кондрусевича
Вопрос с возвращением в Беларусь главы католической церкви Тадеуша Кондрусевича будет решен, заявил журналистам глава МИД Владимир Макей. Макей отметил, что Александр Лукашенко с уважением относится к папе Франциску и восхищается его деятельностью. Папа римский Франциск — душевный человек, который с любовью и трепетом относится к Беларуси, он переживает за нашу страну, всегда заботясь о ее благополучии. — Исходя из того, что в последнее время в силу разных причин появились какие-то определенные […]

На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін
25 снежня Раство Хрыстовае адзначаюць каталікі, пратэстанты, уніяты і частка праваслаўных. Традыцыйна ў ноч на 25 снежня на тэлеканале «Беларусь-1» транслюецца святочная імша з аднаго з касцёлаў, а раніцай да вернікаў звяртаецца мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч. Аднак сёлета гледачы заўважылі ў праграме перадач змены. Ранкам да вернікаў звернецца праваслаўны іерарх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі […]

Лукашэнка пра рэлігійных дзеячаў: Асобныя кіраўнікі павялі сябе па-антыдзяржаўнаму. Зарэкамендавалі сябе не вельмі
У Беларусі неабходна захаваць міжрэлігійны і міжканфесійны мір. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Аляксандра Румака новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, піша БелТА. «Вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Будзем шчырыя, асобныя кіраўнікі павялі сябе, мякка кажучы, па-антыдзяржаўнаму. Кіраўніцтва. Я не бяру людзей, яны дачынення да гэтага не маюць. А менавіта, там некалькі чалавек […]

Праваабаронца пра справу Аўтуховіча: “У “тэрарыстычную групоўку” ўваходзіць вясковы сьвятар, жанчына-пэнсіянэрка з інваліднасьцю. Я ня веру”.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Адвакату пакуль не дазволілі зь ім сустрэцца. Пра гэта Свабодзе паведаміў праваабаронца Васіль Завадзкі. Завадзкі — заснавальнік і дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы «ТаймАкт». Ідэя яе стварэньня належыць Мікалаю Аўтуховічу. 8 сьнежня ў сюжэце на «Беларусь-1» паведамілі пра затрыманьне Мікалая Аўтуховіча. Яго абвінавацілі ў стварэньні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў […]