Па-беларуску

Беларускія грэка-каталікі ў Антвэрпэне збіраюць грошы на манумент у гонар Вітольда Ашурка.
Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Антвэрпэне (Бельгія) збіраецца ўшанаваць пакутніцкую смерць Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 г. у турме, а таксама ягонае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокую каталіцкую веру.Створаны ПРАЕКТ МАНУМЕНТУ ў выглядзе драўлянай ‘сцяны плачу’ вышынёй 2 метры, з выразаным у ёй шасціканцовым крыжам, да якой будуць прымацаваныя тры мармуровыя шыльды (гл. ілюстрацыі). Кошт […]

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на Купалавым фэсце
У нядзелю 11 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах адзначылі Купалаў фэст, які сёлета прайшоў з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і паэта Уладіміра Някляева. Фэст традыцыйна праводзіцца ў ліпені пры касцёле, дзе быў ахрышчаны Янка Купала (Іван Луцэвіч). “Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе […]

Сюжэт, які не паспеў скончыць Зміцер Лупач да затрымання
З-за фатаграфіі дзяцей з бел-чырвона-белым сцягам на ксяндза Вячаслава Барка пачалі ціск сілавікі. Святар быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Хто на самай справе зрабіў фатаграфію, і што кажа сам Вячаслаў Барок, глядзіце ў сюжэце, які рыхтаваў журналіст, які цяпер сядзіць у ІЧУ.

Перамены пасля пакаяння: выгнаць “духа камунізму”
“І даў ім уладу над нячыстамі духамі.” (Мк 6,7; Мц 10,1) Гэтыя словы з Евангелля вельмі важныя ў змаганні паміж дабром і злом. Сёння ў Беларусі ў год так званага адзінства мы назіраем як улада праз такія крокі, як напрыклад татальная зачыстка медыйнага поля ад журналістаў, што адбылося ў мінулым тыдні, імкнецца пасадзіць за краты […]

За што беларускія ўлады не любяць песню «Магутны Божа»?
14 кастрычніка 2020 года праваслаўны мітрапаліт Веньямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадства. 2 ліпеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што тыя, хто заспяваюць «Магутны Божа», «нарвуцца». У мінулую нядзелю ў менскую катэдру прыйшла міліцыя – з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма […]

Затрыманы каталіцкі журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманы каталіцкі журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач, супрацоўнік газеты “Каталіцкі веснік”. Лупач адпачываў у санаторыі “Пліса” і сёння раніцай браў інтэрвію ў ксяндза Вячаслава Барка, які ў панядзелак вымушаны быў з’ехаць за межы Беларусі, паколькі падвяргаўся пераследу за сваю пастырскую і прапаведніцкую дзейнасць. Журналіст быў звезены ў невядомым кірунку і […]

Ціск на беларускіх каталікоў: стрым з ксяндзом Вячаславам Барком
Ксёндз-пробашч расонскага касцёла Вячаслаў Барок з’ехаў з Беларусі, даведаўшыся, што на яго распачалі чарговую адміністрацыйную справу. Барок ужо адбыў 10 сутак арышту ў снежні 2020 года — і вырашыў, што больш не трэба. У стрыме з Вячаславам Барком абмяркуем ціск на беларускіх каталікоў, з якімі, здаецца, у Лукашэнкі так і не атрымалася памірыцца. А таксама […]

Апошняе слова актора Сяргея Волкава на судзе па так званай “Пінскай справе”
«З верай, што хутка прагучыць і апраўдальны прысуд, дазволю сабе выказацца ад імя ўсіх пінчукоў, вязняў сумлення. Суд моцнага над слабым, пераможцы над пераможаным, па сутнасці, з’яўляецца трыбуналам. Шыты белымі ніткамі фарс. Новая сацыяльная прафілактыка як мера сацыяльнай абароны грамадскага ладу ад непажаданых элементаў. Паводзіны ўплываюць на мараль. У таго, хто падмануў, скраў, здзейсніў іншую […]

Біскуп Юрый Касабуцкі паведамляе пра візіт міліцыі ў Катэдру пасля выканання гімну “Магутны Божа”
“У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы “Магутны Божа”. Што канкрэтна, яны не разумелі самі… Дык што ж не так з нашым любімым рэлігійным гімнам? Гімн “Магутны Божа” быў напісаны ў 1943 годзе Наталляй Арсеньевай. У 1947 годзе кампазітар Мікалай […]