Па-беларуску
Беларускія ўлады вымушаныя афіцыйна выбачыцца за антыкаталіцкую карыкатуру
Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адрэагаваў на публікацыю ў газеце “Мінская праўда”, дзе змяшчалася карыкатурная выява каталіцкіх святароў. У лісце ад 9 верасня 2021 г. на імя біскупа Алега Буткевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Упаўнаважаны А.А. Румак падкрэсліў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёла […]
Католік-айцішнік пра веру, палітыку і наркотыкі
00:00 Размова з Максімам Кавалёвым – католікам-айцішнікам, чальцом Каардынацыйнай Рады і актыўным ўдзельнікам “Хрысціянскай Візіі”, дзеячам Задзіночання Беларускіх Студэнтаў і Моладзевага Блоку; пры гэтым прыхільнікам ідэй #LegalizeBelarus. 01:19 Прыярытэты:праваабарончая дзейнасць і #Хрысціянская_візія … 02:19 “Мая ідэалогія – Ісус Хрыстос.”Хрысціянства трэба не прапагандаваць, але трэба даваць сведчанне пра Хрыста. 04:09 Пратэстоўцы – наркаманы і прастытуткі?Пра месца […]
Складаная дыпламатыя
Афіцыйны сайт Каталіцкай Царквы ў Беларусі паведаміў пра сустрэчу паміж нунцыем Антэ Ёзічам і міністрам Уладзімірам Макеем. Спецыяльна для Catholic.by Антэ Ёзіч пракаментаваў, што ўлады «не падтрымліваюць ніякіх дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў той ці іншай рэлігійнай супольнасці». Такім чынам, Апостальскі нунцый як дыпламат проста паўтарыў сваімі словамі версію рэжыма, якую […]
«Хрысціянскай візіі» — год!
Група “Хрысціянская візія” была створана 9 верасня 2020 года актыўнымі беларускімі хрысціянамі Праваслаўнай, Каталіцкай і Евангельскай Цэркваў у адказ на эскалацыю гвалту і беззаконня ў краіне ў сувязі з палітычным крызісам. “Хрысьціянская візія” – гэта працоўная група Каардынацыйнай Рады, што аб’ядноўвае вернікаў розных традыцый. Удзельнікі групы аналізуюць ролю цэркваў у вырашэньні палітычнага крызіса ў Беларусі. […]
Што адбылося з Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі за год пратэстаў і рэпрэсій. Адказваюць сьвятары і вернікі
Грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, які пачаўся год таму, не абмінуў Праваслаўную і Каталіцкую цэрквы. Экспэрты і вернікі абедзьвюх канфэсій расказваюць, як зьмянілася жыцьцё цэркваў праз год пасьля замены праваслаўнага мітрапаліта і забароны вяртацца на радзіму каталіцкаму. І зьмена мітрапаліта Паўла на мітрапаліта Веньяміна, і забарона на ўезд з Польшчы ў Беларусь для арцыбіскупа Кандрусевіча адбыліся прыблізна ў той самы час, у разгар […]
«Унутры царквы экспанэнцыйна вырас попыт на сьмеласьць»
Грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі, які пачаўся год таму, не абмінуў Праваслаўную і Каталіцкую Цэрквы. І зьмена мітрапаліта Паўла на мітрапаліта Веньяміна, і забарона на ўезд з Польшчы ў Беларусь для арцыбіскупа Кандрусевіча адбыліся прыблізна ў той самы час, у разгар пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Кандрусевічу пазьней дазволілі вярнуцца, але ён страціў пасаду галавы Каталіцкай Царквы […]
Не дно, а нешта нашмат глыбейшае
Хрысціянская візія апублікавала сёння нават не чарговае дно ад “Минской правды”, а нешта нашмат глыбейшае. Відаць, мясцовыя аўтары ўжо набліжаюцца да ядра Зямлі. Пакінем з боку публікацыю прапагандыстамі свастыкі, што забаронена беларускім законам, і прызнанне імі праваты Гебельса (артыкул “В чем был прав Геббельс?”) – у краіне, дзе кожны трэці стаў ахвярай нацызму. І вось […]
Улада плюе на Касцёл? Беларускі фашызм здымае маскі
Ксёндз Вячаслаў Барок каментуе на сваім ютуб-канале сёньняшні скандал з карыкатурай “Мінскай праўды”: “Мы павінны да гэтага спакойна падыходзіць і з любоўю гэтае зло перамагчы. Нянавісьці не паддаемся, Крыж шануем і з любоўю мяняем жыцьцё. Мяняем уладу, якая сьмяецца з Крыжа і з законаў на тую ўладу, якая будзе баяцца Бога, шанаваць закон і ня […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі
Біскуп Юрый Касабуцкі піша на фэйсбуку: “Дарагія мае сябры, браты і сёстры! Сёння вельмі шмат увагі да “Мінскай праўды” і таго, што было там змешчана сёння. Я лічу, што такі ніскапробны матэрыял не павінен заслугоўваць такой увагі. Я хачу толькі яшчэ раз пацвердзіць сваю асабістую пазіцыю адносна пэўных спраў, якія між іншым былі ўзгаданыя ў […]