Па-беларуску
Падведзеныя вынікі галасавання: пры беларускай царкве ў Лондане створаць мемарыял памяці ахвяраў 2020-2021 гг. і ўсіх ахвяраў рэпрэсій ад 1918 года
Прагаласавалі 679 чалавек і 40% падтрымалі ідэю аб мемарыяле памяці ахвяраў 2020-2021 гг і ўсіх ахвяраў рэпрэсій ад 1918 года.Наступным этапам у працэсе стварэння павінна быць абмеркаванне ідэі мемарыяла. Запрашаем усіх жадаючых падзяліцца сваімі ідэямі (малюнкі, прэзентацыі, выявы, г.д.) пры асабістай сустрэчы.Калі: 12 лістапада 2021 г. у 19:00Дзе: Marian House, Holden Avenue, North Finchley, London, […]
У Дзмітрыеўскую суботу на праваслаўных могілках Вільні гучала малітва па-беларуску
Сёння, у праваслаўны дзень памінання памерлых беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць сваіх землякоў, пахаваных у Вільні на Еўфрасінеўскіх праваслаўных могілках. Літыю па памерлых адслужыў на беларускай мове протаіерэй Віталь Моцкус, сакратар Віленскай епархіі і настаяцель Прачысценскага кафедральнага сабора. Некаторыя магілы наведалі асобна, над якімі таксама маліліся і чыталі вершы.
Каментар ксяндза Вячаслава Барка на навіну пра прызнанне роліка з яго ўдзелам экстрэмісцкім
З аднаго боку, як прачытаў сёння навіну “Па заяве пракуратуры Расонскага раёна відэаролік з назвай «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком. 17.07.2021», размешчаны на YouTube, прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.”быў здзіўлены, але не таму, што вось такая навіна паявілася. Толькі ўзнікла пытанне, а чаму б наогул пракуратуры “Ксёндз Барок”, “Вячаслаў Барок” адразу не прызнаць экстрымісцкімі імёнамі ўласнымі, […]
Rerum Novarum пра “афіцыйную пазіцыю” Касцёла
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і апостальскі нунцый Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзіч 1 лістапада наведалі Курапаты. Праблема ў тым, што падобныя акцыі не асвятляюцца афіцыйнымі рэсурсамі Каталіцкага касцёла і не даносяцца да тысяч вернікаў, якія так ці інакш не інтэграваны ў каталіцкую тэлеграм-супольнасць. Атрымваецца такой сабе парадокс. З аднаго боку маладыя каталікі даносяць да старэйшага […]
Мінскі абласны выканаўчы камітэт адказаў “грамадзянскай грамадскасці” на петыцыю з нагоды антыкаталіцкай карыкатуры “Мінскай праўды”.
Мінскі абласны выканаўчы камітэт адказаў “грамадзянскай грамадскасці” на петыцыю з нагоды антыкаталіцкай карыкатуры “Мінскай праўды”. Паводле гэтага адказу, мэтай карыкатуры было не “закрануць асабістыя пачуцці вернікаў, а звярнуць увагу на сучасныя праблемы, якія існуюць у пэўных прыходах рымска-каталіцкай царквы”. Парушэнняў дзеючага закандаўства з боку “Мінскай праўды” не выяўлена”. Вядома, “дзеючае заканадаўства” ня можа знайсці ў […]
Напярэдадні Дзядоў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і апостальскі нунцый Антэ Ёзіч маліліся ў Курапатах на месцы гібелі ахвяраў сталінскага тэрору
Напярэдадні Дзядоў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і апостальскі нунцый Антэ Ёзіч маліліся ў Курапатах на месцы гібелі ахвяраў сталінскага тэрору. З суполкі “Каталікі Беларусі” на Фэйсбуку.
Анёлы ў пагонах: ці можна за іконай схавацца ад правасуддзя?
Распачаўшы раскопкі на месцах масавых пахаванняў часоў Другой сусветнай вайны, следчыя ўпарта абыходзяць увагай Курапаты. Як і саму тэму камуністычнага генацыду беларускага народа. Пакаяння няма. А партрэты катаў па-ранейшаму вісяць у кабінетах супрацоўнікаў КДБ, у Сувораўскай вучэльні, помнікі ім стаяць на плошчах беларускіх гарадоў. Затое з нашчадкаў тых катаў сёння лепяць “анёлаў-абаронцаў” краіны. Ці можна […]
У беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне адбылося адкрыццё Крыжа памяці «мучаніка Вітольда Ашурка і ўсіх ахвяр рэжыму 1994-2021»
Дзякуючы ахвяраванням беларусаў, сёньня ў беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антверпане, Бельгія, адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэньня “Крыжа памяці ў гонар героя і мучаніка Вітольда Ашурка і ўсіх ахвяр рэжыму 1994-2021”Ушанавалі памяць усіх адышоўшых у іншы свет, канцэртам духоўна- фальклёрнай музыкі групы “Isna Trio”. Мы памятаем, мы ганарымся!Жыве Беларусь🤍❤️🤍 💌 @menskrazam_bot👊 @menskrazam_info✌️ #МыПамятаем
«Справа Зэльцэра» праз прызму слоў мітрапаліта Іларыёна (Алфеева)
Цікавую заяву сёння зрабіў мітрапаліт Іларыён у эфіры тэлеканала “Расія-24”. Цікавая яна не столькі зместам, бо змест гэты, магчыма, вядомы і так хрысціянам. А цікавая яна тым, што ў ёй беларускі слухач можа знайсці алюзію да “справы Зэльцэра”. 💬 «Калі чалавек абараняўся, калі на яго напалі, і падчас самаабароны або абароны сваіх блізкіх ён нанёс […]