Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

Не дно, а нешта нашмат глыбейшае

Rerum Novarum

Хрысціянская візія апублікавала сёння нават не чарговае дно ад “Минской правды”, а нешта нашмат глыбейшае. Відаць, мясцовыя аўтары ўжо набліжаюцца да ядра Зямлі. Пакінем з боку публікацыю прапагандыстамі свастыкі, што забаронена беларускім законам, і прызнанне імі праваты Гебельса (артыкул “В чем был прав Геббельс?”) – у краіне, дзе кожны трэці стаў ахвярай нацызму. І вось […]

Чытаць далей
Placeholder

Улада плюе на Касцёл? Беларускі фашызм здымае маскі

Вячаслаў Барок

Ксёндз Вячаслаў Барок каментуе на сваім ютуб-канале сёньняшні скандал з карыкатурай “Мінскай праўды”: “Мы павінны да гэтага спакойна падыходзіць і з любоўю гэтае зло перамагчы. Нянавісьці не паддаемся, Крыж шануем і з любоўю мяняем жыцьцё. Мяняем уладу, якая сьмяецца з Крыжа і з законаў на тую ўладу, якая будзе баяцца Бога, шанаваць закон і ня […]

Чытаць далей
Placeholder

Біскуп Юрый Касабуцкі: Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі

Біскуп Юрый Касабуцкі піша на фэйсбуку: “Дарагія мае сябры, браты і сёстры! Сёння вельмі шмат увагі да “Мінскай праўды” і таго, што было там змешчана сёння. Я лічу, што такі ніскапробны матэрыял не павінен заслугоўваць такой увагі. Я хачу толькі яшчэ раз пацвердзіць сваю асабістую пазіцыю адносна пэўных спраў, якія між іншым былі ўзгаданыя ў […]

Чытаць далей
Placeholder

Ксёндз Юрый Санько: Больш пытанняў, чым адказаў!

Прэс-сакратар Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі ксёндз Юрый Санько піша пра апошнюю публікацыю “Мінскай праўды”: «Больш пытанняў, чым адказаў! У час, калі беларускі народ стомлены вырашэнням грамадска-палітычных пытанняў. Змучаны барацьбой з пандэміяй каранавіруса. У святле новаўтворанага дзяржаўнага свята «Народнага адзінства». Рэдакцыя газеты «Мінская праўда» Мінскага абылвыканкама плюе ў твар некалькім мільёнам католікам, якія жывуць у нашай […]

Чытаць далей
Placeholder

Беларускі шлях дв краіны мараў

Вячаслаў Барок

Сённяшняя Беларусь як евангельскі Дэкаполіс. Краіна з уплывамі розных культураў і прадстаўнікамі чужой улады, ды далёкая Бога. Дэкаполіс, Дзесіцеграддзе, зямля Гадарская – гэта ўсё розныя назвы той самай тэрэторыі, якая аб’ядноўвала дзесятак самастойных гарадоў. Над імі не было улады Юдэйскіх цароў. Аднак, усе яны былі падпарадкаваныя легату Сірыі. Рымская ўлада, грэцкая культура – у спалучэнні […]

Чытаць далей
Placeholder

“Разбуры муры Царквы”? Праваслаўна-каталіцкая размова багаслова Натальлі Васілевіч і ксяндза Вячаслава Барка

Хрысціянская візія

Наталля Васілевіч палітолаг і багаслоў. Праваслаўная верніца. Актыўны ўдзельнік працоўнай групы “Хрысціянская візія”, якая была заснавана ў складзе Каардынацыйнай Рады ўвосені 2020г. 00:00 Хрысціянства ў сучасным свеце. 02:00 Экумэнізм. Не блытаць з камунізмам. 03:35 Беларусь – хрысціянская краіна?Чыя вера лепшая?Хрысціянскія цэрквы і авангард працэсу пераменаў у краіне. 09:55 “Хрысціянская візія” – што гэта: партыя, новая […]

Чытаць далей
Народны экуменізм: год флэшмобу “Праваслаўныя разам з Тадэвушам Кандрусевічам”

Народны экуменізм: год флэшмобу “Праваслаўныя разам з Тадэвушам Кандрусевічам”

Хрысціянская візія

Год таму беларускія памежнікі не пусцілі ў Беларусь мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаўся з польскай камандзіроўкі. Раней арцыбіскуп заклікаў да вырашэння поствыбарнага грамадскага крызісу праз дыялог у фармаце круглага стала, маліўся ля ЦІП на Акрэсціна, а таксама сустрэўся з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым, каб “данесці сілавым структурам пазіцыю Касцёла, які рашуча выступае […]

Чытаць далей
Прымас Польшчы: “Ні адзін чалавек не павінен быць інструментам палітычнай барацьбы”

Прымас Польшчы: “Ні адзін чалавек не павінен быць інструментам палітычнай барацьбы”

Каталіцкі Касцёл Польшчы заклікаў палітыкаў краіны разам працаваць над пошукам рашэння праблемы нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у краіну праз Беларусь, піша партал “Deon”. «Перад абліччам узрастаючага міграцыйнага крызісу і звязанай з гэтым шматлікай напружанасці, Касцёл яшчэ раз просіць і заклікае прадстаўнікоў усіх палітычных сіл сумесна і салідарна шукаць адпаведныя рашэнні складаных міграцыйных праблем, кіруючыся перш за […]

Чытаць далей
Дзень памяці забойства палітвязня

Дзень памяці забойства палітвязня

Сёння Каталіцкі Касцёл згадвае забойства Яна Хрысціцеля – апошняга прарока Старога Запавету. Забойства палітычнае. Евангеллі наўпрост кажуць, за што пацярпеў прадвеснік Езуса Хрыста – за тое, што крытыкаваў мясцовага сіняпалага каралька Ірада, які адняў жонку ў свайго брата. “Ян казаў яму: нельга табе мець яе” (Мц 14:4) або “Ян казаў Іраду: нельга табе мець жонку […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава