Па-беларуску
Іван Фёдараў замест Францыска Скарыны?
Флагшток паведамляе, што праваслаўны святар з Гомельшчыны распавядаў у школе, быццам першай кнігай на Русі стаў “Апостал”, выдадзены Іванам Фёдаравым у Маскве (1564 г.). Зазначым, што інфармацыйныя кампаніі, прысвечаныя дзейнасці маскоўскага першадрукара, праводзяцца ў РПЦ кожны год у сярэдзіне сакавіка. Яны прымеркаваныя да Дня праваслаўнай кнігі — свята, заснаванага па ініцыятыве Патрыярха Кірыла ў 2009 […]
Пасля абурэння праўладных актывістаў каталіцкая парафія змяніла шыльду і вярнула на яе Леніна
У Радуні на браме касцёла Маці Божай Ружанцовай была размешчана шыльда з надпісам на беларускай і польскай мовах, прычым, у польскім варыянце вуліцу «пераназвалі» з «Леніна» ў «Касцёльную». Пралукашэнкаўскія актывісты абурыліся гэтым. Яны пісалі ў сваіх пабліках абураныя паведамленні з абразамі, ненарматыўнай лексікай і распальваннем варожасці ў дачыненні да каталіцкіх святароў: «Бля…ь. Давно известно, что […]
Ксёндз Дзмітры Прыступа распавёў, як «пракаціў» на капоце вайскоўца падчас пратэстаў
31-гадовы каталіцкі святар Дзмітры Прыступа пакінуў Беларусь з-за пераследу па крыміналцы. Ён упершыню распавёў Радыё Свабода сваю версію таго, што адбылося, з-за чаго сілавікі распачалі супраць яго справу. ???? Тады я прыняў рашэньне, што трэба ўцякаць, бо напалі невядомыя. Я перажываў таксама за сваё жыцьцё. Трапіў у паварот у 90 градусаў і заўважыў, што перада […]
Дэпутат выявіў у праграме Наваполацкага музычнага каледжа дзёрзкую крамолу — гімн «Магутны Божа»
Адбылося гэта на выступе ў межах прапагандысцкага праекту «ЗАчетный разговор», які праводзіцца для навучэнскай моладзі ў розных гарадах Беларусі. У Наваполацкі каледж завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч, які і высветліў прысутнасць хрысціянскага гімну ў праграме па музычнай літаратуры для будучых выкладчыкаў музычных дысцыплін. Гэта моцна абурыла прапагандыста, як паведамляюць інфарматары «Віцебскай вясны». […]
Зноў затрыманы грэка-каталіцкі актывіст з Полацку Мікалай Шарах
Яго затрымліваюць амаль кожны год: у сакавіку 2021 года (у ліпені 2021 года ён быў прызнаны палітвязнем), у красавіку 2022 года. І вось Асацыацыя «Салідарнасць» паведамляе пра чарговае затрыманне. Мікалай Шарах — старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ).
Інтэрвію Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі біскупа Алега Буткевіча: “Адмовіць Папу – гэта не камільфо”.
Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч даў вялікае інтэрвію “Радыё Марыя”. Грамадска-палітычныя тэмы іерарх у інтэрвію не закранаў, а распавёў пра лёсавызначальныя моманты з дзяцінства і маладосці, а таксама паразважаў пра асаблівасці святарскага служэння на ўсходзе Беларусі. У гады яго дзяцінства ў горадзе Браславе, дзе жыў будучы біскуп, каталіцкі храм заставаўся […]
Бондарава забараніла Ларысу Геніюш?
Прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава заявіла, што бібліятэка Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гародні перастала насіць імя Ларысы Геніюш. Прычым, паводле слоў Бондаравай, гэта адбылося яшчэ вясной 2022 года. Сама актывістка гадамі піша звароты наконт зносу помніка паэтцы ў Зэльве і пазбаўлення імя названых у яе гонар устаноў. На сайце царквы навіны 2016 года аб адкрыцці прыходскай […]
Святары ставяцца да арцыбіскупа Станеўскага абыякава, а той намагаецца ўзмацніць кантроль за імі
У чацвер, 23-га лютага, у Мінску адбылася велікапосная сустрэча святароў і манаскіх асоб. Падчас мерапрыемства мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наракаў на мясцовых ксяндзоў за іх стаўленне да сябе: «вы ж ведалі, што я быў хворы на Новы Год. І я чакаў, і думаў, можа хоць хто-небудзь дашле якую смску. Але так, як і вы кажаце, – “ніхто […]
Ксёндз Вячаслаў Барок ужо трохразовы відэа-экстрэміст: чарговы ролік трапіў ў ліст экстрэмісцкіх матэрыялаў
У гэты раз суд дадаў у спіс размову ксяндза з Дзмітрыем Шчыгельскім аб магчымасці ўзброенага супраціву. Паўгады таму, нагадаем, рашэннем суду Расонскага раёна спіс папоўніў ролік «КСЁНДЗ БАРОК – про Лукашенко и сатану, Папу Римского и покаяние, свободу и смерть». А паўтары гады таму гэты ж суд прызнаў экстрэмісцкім ролік «Молитва за Беларусь с Вячеславом […]