Па-беларуску
Інтэрв’ю і праходжанне дэтэктара хлусні з рэпрэсаваным віцебскім ксяндзом
На юцюб-канале «Белсат News» у праграме «Шчыра кажучы» выйшла размова з ксяндзом Андрэем Вашчуком SDS. Нагадаем, яго арыштоўвалі ў мінулым годзе. Ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. У размове яму давялося адказваць на розныя вострыя пытанні: Ці супрацоўнічае Царква з КДБ? Ці можна дараваць Лукашэнку? Ці жадаў ксёндз каму-небудзь смерці?
Навошта «праваслаўнаму атэісту» Лукашэнку спатрэбілася падтрымка ад святароў і цэркваў?
Свой адказ на гэтае пытанне для «Нашай Нівы» дае тэолаг Наталля Васілевіч. — Раней, напрыклад, важную ролю выконваў спорт. Некалі спорт нават больш адыгрываў ролю ў ідэалогіі, чым рэлігія. Але і з-за таго, што мноства спартоўцаў выступіла супраць рэжыму, і з-за таго, што асаблівых поспехаў у спорце няма, гэтая падпорка стала занадта хісткай, Лукашэнку давялося […]
Навалукомальскі пастар пасля 15 сутак арышту атрымаў яшчэ 15
Евангельскі пастар, бацька трох малалетніх дзяцей Аляксандр Зарэцкі зноў быў арыштаваны на 15 сутак, паведамляе «Віцебская вясна». Агулам ён быў асуджаны на 30 сутак. Як і ў мінулы раз нагодай да прыцягнення стаў «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Гэтым палічылі фотаздымак яго з дзіцём на фоне БЧБ-сцяга, які суправаджаўся графічнымі выявамі лагатыпа […]
Стала вядома пра затрыманне яшчэ аднога каталіцкага святара
Сёння быў затрыманы пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) Вячаслаў Адамовіч. На сёння гэта ўжо трэці затрыманы святар у Віцебскай вобласці. Апроч яго былі затрыманыя а. Аляксандар Шаўцоў з Полацку і кс. Андрэй Кулік з Мёраў. Ва ўсіх святароў забралі тэлефоны і кампутары.
Сёння таксама быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах
Нагадаем, што сёння таксама стала вядома і пра затрыманне яшчэ аднаго святара на Віцебшчыне — грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова з Полацку.
Затрыманы пробашч Полацкай грэка-каталіцкай парафіі Аляксандр Шаўцоў
Праваабаронцы паведамляюць, што ў святара канфіскаваная тэхніка.
Праграма «Беларускі Мартыралог» у Брусэлі
Шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Беларускі Мартыралог» пройдзе 31 мая. Праграма натхнёная цудам чалавечнасці беларусаў, які праявіўся падчас мірных пратэстаў 2020 года. Наведвальнікам прапануецца на нейкі час увайсці ў прастору, прысвечаную лёсам палітзняволенных. ???? Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў, выкананых мастачкай Ксішай Анёлавай Мастачка стварыла больш за 500 партрэтаў беларускіх палітвязняў. Высокая канцэнтраванасць партэтаў ў прасторы выставы […]
Ксяндза з Наваградка забіраюць у армію
Вікарый ксёндз Дзмітры Малец служыць у Наваградку. Як паведаміў ягоны пробашч кс. Юры Жыгарын у суполцы “Каталікі Беларусі”, сёння а 18:00 адбудзецца развітальная імша. Ксёндз Дзмітры Малец – выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, высвечаны на дыякана ў 2019 годзе, на прэсбітэра ў 2020 годзе. Ён паходзіць з Ліды, нарадзіўся ў 1996 годзе. Учора мы […]
За беларускіх палітвязняў сёння маліліся ў многіх гарадах Еўропы, ў тым ліку і Беларусі
Праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі, пратэстанты сёння маліліся і ўзгадвалі імёны беларускіх зняволеных, якія знаходзяцца ў палоне лукашысцкага рэжыму. Прывядзем некаторыя прыклады такіх малітоўных акцый. ▪️Булонь (Францыя)▪️Антвэрпен (Бельгія)▪️Варшава (Польша)▪️Беласток (Польша)▪️Вільня (Літва)▪️Рым (Італія)▪️Ватыкан