Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Katolik.life: кс. Акалатовічу прад’яўлена абвінавачванне

Katolik.life: кс. Акалатовічу прад’яўлена абвінавачванне

Хрысціянская візія

Паводле інфармацыі выдання святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца. Таксама невядома што валожынскаму пробашчу ставіцца ў віну.

Чытаць далей
Менскія ўлады: Касцёл Сымона і Алены зачынены, бо рэканструкцыя. Надоўга

Менскія ўлады: Касцёл Сымона і Алены зачынены, бо рэканструкцыя. Надоўга

Хрысціянская візія

Касцёл святых Сымона і Алены ў Менску не працуе, паколькі там адбываецца рэканструкцыя ў выніку невялікага пажара, што здарыўся болей за год таму. Гэта вынікае з кароткага паведамлення, якое апублікавала адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы. «Проект реконструкции здания Костела Святых Симеона и Елены, по ул.Советская в г.Минске запущен в работу. Здание костела в настоящий момент закрыто […]

Чытаць далей
Затрыманы віцебскі пастар царквы хрысціян поўнага евангелля Іван Вялічка

Затрыманы віцебскі пастар царквы хрысціян поўнага евангелля Іван Вялічка

Хрысціянская візія

Абставіны затрымання невядомыя.

Чытаць далей
Нунцый Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Алейнікам

Нунцый Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Алейнікам

Хрысціянская візія

Паведамляецца, што “адбыўся абмен меркаваннямі па міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце высілкаў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў”. Таксама ў прэс-рэлізе МЗС ужылі стандартнае паведамленне якое падсумоўвае сустрэчы нунцыя і міністра – “бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам”. Візіт нунуцыя ў МЗС адбыўся праз тыдзень пасля арышту кс. Генрыха […]

Чытаць далей
Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста

Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста

Хрысціянская візія

Сёння стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце. Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі. Прычыны затрымання святара невядомыя. […]

Чытаць далей
Расследаванне Рабочага Руха: Тытул папскага рыцара для Зайцава лаббіраваў кс. Лашук. Усё рабілася для абыходу санкцый.

Расследаванне Рабочага Руха: Тытул папскага рыцара для Зайцава лаббіраваў кс. Лашук. Усё рабілася для абыходу санкцый.

Наталля Васілевіч

Ініцыятыва працаўнікоў Беларусі атрымала доступ да шэрага дакументаў якія праліваюць святло на сувязі бізнэсмэна Аляксандра Зайцава і пробашча парафіі ў Стоўбцах кс. Ігара Лашука. Рабочы Рух таксама прыводзіць доказы таго, што святар, імаверна, з’яўляецца татам двух хлопчыкаў і мае пастаянныя стасункі з іх мамай. Па выніках расследавання былі накіраваны звароты да арцыбіскупа Станеўскага і нунцыя […]

Чытаць далей
Ватыканскае Радыё: Улады Беларусі, якой кіруе аўтарытарны рэжым, вінавацяць рымска-каталіцкага святара ў дзяржаўнай здрадзе

Ватыканскае Радыё: Улады Беларусі, якой кіруе аўтарытарны рэжым, вінавацяць рымска-каталіцкага святара ў дзяржаўнай здрадзе

Хрысціянская візія

Нямецкая рэдакцыя афіцыйнага партала Святога Прастола напісала пра затрыманне кс. Генрыха Акалатовіча. Выданне звярнула ўвагу на тое, што “ўлады выступаюць супраць каталіцкага Касцёла”, а біскупы ўстрымліваюцца ад крытыкі парушэнняў правоў чалавека з-за “масавых дзяржаўных рэпрэсій”. Партал прыгадвае таксама пра сітуацыю з Чырвоным Касцёлам.

Чытаць далей
Магчыма, затрыманы ксёндз Генрых Акалатовіч

Магчыма, затрыманы ксёндз Генрых Акалатовіч

Хрысціянская візія

(інфармацыя патрабуе пацверджання!) Сёння нам прыйшла інфармацыя пра затрыманне ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча касцёла Св. Язэпа ў Валожыне (Мінская вобласць). Прычыны затрымання невядомыя, аднак выглядае на тое, што святар стаў чарговым рэлігійным дзеячам, каго закранулі рэпрэсіі рэжыму супраць рэлігійных супольнасцяў у Беларусі. Калі ў вас ёсць падрабязнасці гэтай справы, пішыце нам у бот ці ў […]

Чытаць далей
Хрысціянская візія: «Беларускія палітвязні гавораць»

Хрысціянская візія: «Беларускія палітвязні гавораць»

Хрысціянская візія

У аўторак, 14 лістапада, Хрысціянская візія арганізавала перфоманс «Беларускія палітвязні гавораць», які курыруе даследчыца і тэалагіня Наталля Гарковіч. Гэта адбылося ў Варшаве дзякуючы мясцоваму «Stowarzyszeniu wolnego słowa» («Таварыству вольнага слова»), у межах выставы адной з удзельніц Хрысціянскай візіі – мастачкі Ксішы Анёлавай. Сярод прысутных былі польскія ветэраны «Салідарнасці», дыпламат Артур Міхальскі, супрацоўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава