Па-беларуску
Рэцэпт ад дэпрэсіі! Ліст да зняволеных, як ліст да святога Мікалая
Апошняе відэа, “Без дэпрэсіі ў чаканні Збаўцы і пераменаў” https://youtu.be/CbH3RbXThIE,👍 якое вышла у чацвёртую нядзелю Адвэнту, было прысвечана пошукам адказу на пытанне, ці існуе які лек ад дэпрэсіі і расчараванняў, якія могуць сустракацца на шляху змагання за годнае жыццё і ў чаканні прыходу “святла вялікага” ( Іс 9, 1). Так кажа прарок Ісая пра чаканне […]
Алена Гнаўк: Калі б мне сказалі, Алена, калі ты выйдзеш, цябе заб’юць, я б усё роўна выйшла
Алену Гнаўк часта называюць берасцейскай Нінай Багінскай. І мала хто ведае, што яна не берасцейская. Кожную нядзелю Алена Пятроўна сядае на электрычку і едзе на пратэст у Берасце з Пружанаў. А гэта больш за 100 кіламетраў – дзве гадзіны ў адзін бок. 63-гадовая пенсіянерка з вёскі Ткачы Пружанскага раёну стала вядомаю на ўсю Беларусь сваім нязломным характарам. […]
На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін
25 снежня Раство Хрыстовае адзначаюць каталікі, пратэстанты, уніяты і частка праваслаўных. Традыцыйна ў ноч на 25 снежня на тэлеканале «Беларусь-1» транслюецца святочная імша з аднаго з касцёлаў, а раніцай да вернікаў звяртаецца мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч. Аднак сёлета гледачы заўважылі ў праграме перадач змены. Ранкам да вернікаў звернецца праваслаўны іерарх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі […]
Лукашэнка пра рэлігійных дзеячаў: Асобныя кіраўнікі павялі сябе па-антыдзяржаўнаму. Зарэкамендавалі сябе не вельмі
У Беларусі неабходна захаваць міжрэлігійны і міжканфесійны мір. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Аляксандра Румака новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, піша БелТА. «Вы бачыце, што адбываецца ў краіне. Будзем шчырыя, асобныя кіраўнікі павялі сябе, мякка кажучы, па-антыдзяржаўнаму. Кіраўніцтва. Я не бяру людзей, яны дачынення да гэтага не маюць. А менавіта, там некалькі чалавек […]
Праваабаронца пра справу Аўтуховіча: “У “тэрарыстычную групоўку” ўваходзіць вясковы сьвятар, жанчына-пэнсіянэрка з інваліднасьцю. Я ня веру”.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Адвакату пакуль не дазволілі зь ім сустрэцца. Пра гэта Свабодзе паведаміў праваабаронца Васіль Завадзкі. Завадзкі — заснавальнік і дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы «ТаймАкт». Ідэя яе стварэньня належыць Мікалаю Аўтуховічу. 8 сьнежня ў сюжэце на «Беларусь-1» паведамілі пра затрыманьне Мікалая Аўтуховіча. Яго абвінавацілі ў стварэньні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў […]
Вячаслаў Барок. Без дэпрэсіі ў чаканні Збаўцы і пераменаў
Чаканне становіцца невыносным, калі не ведаеш колькі часу трэба чакаць. Невызначанасць часовымі межамі надакучвае. У жыццёвым змаганні найбольш аслабляе невядомасць перад колькасцю варожых сілаў. Такая сітуацыя стамляе. Асабіста мне, калі я адбываў незаконнае пакаранне ў выглядзе дзесяцісутачнага арышту, найбольш дакучала невядомасць таго, ці мяне выпусцяць пасля 10 сутак ці не. Бо, як вядома, Следчы Камітэт […]
«Сцэна, як мяне прымалі ў СІЗА — вартая блокбастэра». TUT.BY у гасцях у ксяндза Вячаслава (Барка)
Ксендз Вячеслав Борок приехал в Россоны на севере Беларуси 20 лет назад. Верующие уже и не чаяли, что в этом глухом местечке когда-нибудь появится свой ксендз. Первым делом он построил костел с необычными фресками. Одна из них изображает, как… сотрудники НКВД арестовывают ксендза. Недавно Борок отсидел 10 суток в витебском СИЗО — за то, что разместил в соцсети плакат Владимира Цеслера «Стоп лукашизм»: милиция, а затем и суд усмотрели […]
Ксёндз на нарах: Вячаслаў Барок пра суткі арышту
3 снежня каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд палічыў “дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі” размешчаную ім у фэйсбуку працу мастака Уладзіміра Цэслера “Стоп лукашызм!”, на якой сапраўды прысутнічае выява нацысцкай свастыкі. Вось толькі сам аўтар сцвярджае, што яго карціна мае “антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць”. Што ніяк не паўплывала на разуменне […]
Спецыяльны Пасланнік Папы сустрэўся з міністрам замежных спраў
17 снежня адбылася сустрэча Спецыяльнага Пасланніка Папы Францішка Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці з мiнiстрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Як было паведамлена на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь mfa.gov.by, асноўнымі тэмамі перамоваў сталі бягучая міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым Пасадам. Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага […]