Па-беларуску
У цэрквах розных краін і розных традыцый моляцца за Беларусь
25 сакавіка, у Дзень Волі і на сьвята Зьвеставаньня (Благавешчаньня) па новым стылі, плануюцца набажэнствы з малітвай за Беларусь у цэрквах розных традыцый. Яны адбудуцца ў Беларусі і за мяжой, анлайн і ўжывую. У Празе ў 16 гадзін па мясцовым часе пачнецца экуменічная малітва за Беларусь у евангелічным саборы святога Сальватара (Salvátorská, 1). У Вільні […]
Каталічка, магістар сацыялёгіі, шматдзетная маці: затрыманая Вольга Залатар
Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіК. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой, цяпер яна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Прэс-служба УУС Менаблвыканкаму паведамляе, што на Вольгу завялі крымінальную справу. Артыкул, паводле якогда распачалі справу, не называецца. Позьнім вечарам таго ж дня затрымалі мужа […]
Евангелічная царква Нямеччыны заклікае пісаць лісты палітвязням
Евангелічная царква Нямеччыны заклікае пісаць лісты беларускім палітвязням. Пра гэта адзначаецца ў прэс-рэлізе апублікаваным 24 сакавіка, напярэдадні Дня волі. Епіскапіня Босэ-Хубэр, віцэ-прэзідэнтка царкоўнай рады і адказная за замежныя сувязі, адзначыла з гэтай нагоды: «На адлегласці мы мала чаго можам зрабіць, каб дапамагчы наўпрост. Але мы можам адпраўляць лісты. Кожны ліст прыносіць надзею ў адзіноту зняволення […]
Слова ксяндза Вячаслава Барка на Дзень Волі
Мы – беларусы. Наш народ мае больш чым тысячагадовую гісторыю. Наша дзяржава будавалася на фундаментах Княстваў Полацкага і Тураўскага. І гэта мы – беларусы нашчадкі легендарных продкаў Вялікага Княства Літоўскага. І мы ўжо напрацягу апошніх 103-ох гадоў маем незменную дату 25 сакавіка, калі святкуем абвяшчэнне незалежнасці БНР. Для Беларусі гэта не толькі памятная дата з […]
Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.
Дзьмітры Гурневіч піша на фэйсбуку: Паўмістыка пераследуе мяне ўсё жыццё. Сёння ранкам ліставаўся з мегапапулярным чэшскім святаром Томашам Галікам наконт інтэрвію. Яшчэ ў мае студэнцкія часы я чытаў яго працы і лічыў адным з асноўных еўрапейскіх інтэлектулаў. У часы камунізму ў Чэхіі ён быў адной з ключавых асобаў падпольнага касцёла. Улады не дазволілі яму працаваць […]
Дзевяцігадовы кампазітар з Грэцыі прысьвячае беларусам “Апакаліптычную санату”
Дзевяцігадовы кампазітар з Грэцыі Нестар Стаўракудзіс у жніўні-кастрычніку 2020 года напісаў “Апакаліптычную санату”, натхніўшыся рухам за зьмены ў Беларусі. Маці Нестара – тэолаг з Беларусі. У музычнай кампазіцыі абыгрываецца пратэстная мелодыя “Разбуры турмы муры”. Назва твора паходзіць ад першапачатковага грэцкага сэнсу слова “апакаліпсіс” – “адкрыцьцё”. Як кажа аўтар “Гэта значыць, што ўсё адкрываецца і ўсім […]
У касцёле ў Новалукомлі ўчынены акт вандалізму
Уначы з 17 на 18 сакавіка невядомымі быў учынены акт вандалізму ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі. Пра злачынства паведаміла Курыя Віцебскай дыяцэзіі на партале Catholicnews.by. Каля першай гадзіны ночы невядомыя праніклі ў святыню і напісалі чорнай фарбай зняважлівыя словы ў прэзбітэрыі. Паколькі касцёл злучаны ў адзін комплекс з плябаніяй, шум у будынку пачуў пробашч […]
Не турбуйцеся пра заўтрашні дзень: “Новае жыццё” праз месяц пасля высялення
17 лютага ў пратэстанцкую царкву “Новае жыццё”, размешчаную на вуліцы Кавалёва, 72, прыйшлі сілавікі разам з судовымі выканаўцамі. Гэта шматгадовы канфлікт, вынік якога — прыхаджане на вуліцы, у літаральным сэнсе. Еўрарадыё паразмаўляла з прадстаўніком царквы пра канфлікт суполкі з дзяржавай і даведалася пра будучыню царквы. З чаго ўсё пачыналася, або “Кампрамісу мы не знайшлі” — […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. “Як жа нам спяваць песні Госпада на чужой зямлі?” (Пс 137,4). Пра крыж і кампраміс.
Даравальная Нядзеля ў праваслаўных. Нядзеля радасці ў католікаў, а ва ўсіх хрысціянаў разам цяпер час падрыхтоўкі да свята Пасхі. Нашыя сэрцы прагнуць хутчэйшага надыходу гэтага светлага свята. І гэта добра, бо як казаў Хрыстос Нікадэму: “хто паступае па праўдзе ідзе да святла.” (пар. Ян 3,21) І можна дадаць, што той, хто ідзе з верай у […]