Рыма-Каталіцкая Царква
Сёння каталіцкі актывіст і змагар за наша нацыянальнае адраджэнне Вітольд Ашурак адсвяткаваў бы 51 год
Яго страта – наш агульны боль і трагедыя з якой мы павінны зрабіць высновы. Яго пакутніцкі канец павінен служыць нагаданнем, а яго воля і пачуццё справядлівасці быць арыенцірам усім тым, хто хоча змяніць краіну да лепшага. Вітольд быў чалавекам, які зараджаў пазітыўнай энергіяй. Энергіяй што грунтавалася на любові да Беларусі, веры ў Бога і Праўду. […]
Ксёндз Вячаслаў Барок узяў інтэрв’ю ў музыкаў гурту Laudans.
Ксёндз Вячаслаў Барок працягвае серыю інтэрв’ю на сваім ютуб-канале, і гэтым разам пагаварыў з каталіцкімі вернікамі Алёнай Палачанскай і Андрэем Лугіным – музыкамі дуэту Laudans. Сярод тэмаў размовы – адносіны паміж верай і мастацтвам, канцэрты ў мінскіх дварах увосень 2020 года, турэмны досьвед, будучыня Беларусі і іншае.
Рэакцыя цэркваў на перастрэлку ў кватэры на Якубоўскага была мінімальная
Тыдзень таму ў Мінску адбылася перастрэлка, у якой загінулі праграміст Андрэй Зэльцар і супрацоўнік КДБ Зміцер Федасюк. Гэтая трагедыя стала чарговай траўмай для беларускага грамадства. Нават каментаваць яе ў цяперашніх умовах аказалася небяспечным. Асэнсаванне гэтай падзеі ўскладняецца тым, што мы дагэтуль вельмі мала ведаем, што менавіта адбылося ў кватэры на вуліцы Якубоўскага 28 верасня. Рэакцыя […]
Размова хрысціянаў: Ксёндз Вячаслаў Барок і Вітаўт Сіўчык
Ксёндз Вячаслаў Барок паразмаўляў з тэлевядоўцам Вітаўтам Сіўчыкам пра веру, палітычную барацьбу, эміграцыю, крытыку Касьцёла і іншае. Раней ксёндз Барок зрабіў на сваім ютуб-канале інтэрв’ю з вязьнем сумленьня і актывісткай польскай супольнасьці ў Беларусі Ірэнай Бярнацкай, а таксама з двума ўдзельнікамі “Хрысьціянскай візіі” – багасловам Натальляй Васілевіч і праваабаронцам Максімам Кавалёвым.
Зварот групы “Хрысціянская візія” з нагоды спачыну Канстанціна Севярынца
«Плачце з тымі, хто плача» (Рым. 12:15) 1 кастрычніка не стала беларускага паэта і журналіста Канстанціна Севярынца. Ягоны сын – актыўны хрысціянскі вернік Павел Севярынец, які з чэрвеня 2020 года знаходзіцца ў вязніцы. У сувязі з высокай верагоднасцю таго, што сыну могуць не дазволіць развітацца з уласным бацькам, «Хрысціянская візія» звяртаецца да: Мітрапаліта Менскага і […]
Cьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра базу дадзеных даносчыкаў
Праваслаўны і каталіцкі сьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра апублікаваную на мінулым тыдні базу дадзеных даносчыкаў. Як беларусам аднавіць зносіны з суседзямі-“стукачамі”? Ці ёсьць рызыка новай хвалі супрацьлеглых даносаў пасьля зьмены ўлады? Як гэтая зьява зьвязаная з даносамі сталінскага часу, і ці зьмянілася беларускае грамадства з той пары? Пра гэта і пра […]
Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы – царкоўнай структуры, якая каардынуе супрацу каталіцкіх епіскапатаў розных еўрапейскіх краін. Літоўскія каталікі падтрымліваюць беларусаў у малітве пра спыненьне тэрору, яны таксама першымі пачалі рэагаваць на створаную рэжымам Лукашэнкі праблему з мігрантамі на памежжы. Ці паўплывае прызначэньне галоўнага біскупа Літвы на больш […]
Павел Севярынец павіншаваў Юзафа Станеўскага
Павел Севярынец даслаў у лісце з турмы віншаванне ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды абрання яго на пасаду арцыбіскупа.“Хвала Хрысту!Паважаны ксёндз арцыбіскуп Юзаф!Віншуем Вас з высокай годнасцю і адказнасцю, даручанай Вамнаступнікам Святога Пятра – і просім Божага дабраславення наВашым нялёгкім шляху.Вашыя папярэднікі шмат зрабілі дзеля таго, каб даручыць Вамбагатую спадчыну. Будзьце вартыя яе: гэта няпроста.Мы верым: […]
Belarusian Political Prisoners’ Wives and Mothers Wrote A Letter to Pope Francis
His Holiness Pope Francis Your Holiness! Relatives of political prisoners in Belarus, who have united in the civil initiative “Vyzvalenne (‘Liberation’)2020”, are appealing to you.We were forced to turn to you by the situation in our beloved Belarus, the monstrous violence and injustice that is happening in relation to the citizens of our country, to […]